п

Новые поступления
п
Сацыяльныя сеці
ц
Сайт детской районной библиотеки
п
пп

СМИ

1

ц

 

 

  Мы рады вітаць Вас на сайце ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа"!

Спадзяемся, што наш сайт будзе для Вас эфектыўным памочнікам у пошуку неабходнай інфармацыі, а рэсурсы і паслугі нашых бібліятэк карысныя!

Зваротная сувязь

1






а
  Областная библиотека

Правовой портал

а
1

Национальная библиотека

Слоним туристический

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи

Легенды Гродненщины
Вчера сегодня завтра

 

 

   
Навіны  

 
Буктрэйлер па кнізе Ніны Паўлавай "Пасха Красная".

 
16.04.2018 г. У чытальнай зале Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа адбылася экалагічная інфармацыйная гадзіна “З павагай да ўсяго жывога”, прымеркаваная да Міжнароднага дня Зямлі. Прысутныя даведаліся пра гісторыю стварэння свята, а таксама мелі магчымасць паразважаць: якія экалагічныя праблемы сёння існуюць ў свеце і асобна ў нашай краіне і шляхі пераадолення гэтых праблем. Асноўнай мэтай сустрэчы стала знаёмства ўдзельнікаў мерапрыемства з найбольш важнымі напрамкамі работы нашай дзяржавы ў  рамках экалагічнай палітыкі, і з заканадаўчымі дакументамі Рэспублікі Беларусь ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання. Акрамя таго, прысутныя даведаліся аб сучасных экалагічных навуковых праектах, кампаніях і акцыях, якія сёння рэалізуюцца ў нашай краіне. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Чароўны свет роднай прыроды”, з дапамогай якой чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з нацыянальнымі паркамі і запаведнікамі нашай краіны, Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, і проста змаглі палюбавацца прыгажосцю беларускай прыроды на старонках фотаальбомаў.


 
15.04.2018 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” была падрыхтавана выстава “Кніг любімыя старонкі”, на якой былі прадстаўлены самыя разнастайныя кнігі для дзяцей розных узростаў. Гэта кнігі з серыі “Таямнічыя прыгоды” Кацярыны Карэтнікавай “Фантом” і “Лунаючыя востравы”,  прыгодніцка-гістарычныя аповесці “Калі кукавала зязюля” і “Панскае дзіця” Аляксея Якімовіча , казачныя аповесці “Дамавёнак Кузька”  Таццяны Аляксандравай,   вясёлыя гісторыі герояў вёсачкі Прастаквашына Эдуарда Успенскага. Дзеці дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных кнігах і раілі прачытаць іх сваім сябрам, а бібліятэкар Маразан Н.Л.  падрыхтавала віктарыну “Падарожжа па старонках любімых кніг”.

 
12.04.2018г.  У філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” для вучняў ДУА "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” прайшоў конкурс знаўцаў роднай мовы "Беларускаму слову пакланіся". Бібліятэкар зрабіла падарожжа ў мінулае, дзеці даведаліся, як раней жыў беларускі народ, якія песні, вершы, казкі складаў, як фарміравалася    сучасная беларуская мова . Вучні разгадвалі рэбусы, загадкі і чыталі вершы, выказванні беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову.

 
11.04.2018 г.  У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбылося чарговае пасяджэнне клуба ветэранаў працы “Сустрэча” –  “Наш горад Слонім”, якое было прысвечана Году малой радзімы.  Адкрыла краязнаўчы вечар песня “Слонімская лірычная” М. Гарабца ў выкананні Я.Ф.Каліноўскай. Вядучыя А.Барбарава і Ю.Шутава пачалі размову прыгожымі вершамі Л.Кандрацьевай.  А.Рудая пазнаёміла ўсіх з гісторыяй горада ад заснавання і да нашых дзен. Тэатралізаванае прадстаўленне “Слонімскі кірмаш”, на якім гучалі жартоўныя вершы, байкі і песні, стала цудоўным падарункам для ўдзельнікаў вечара.


 

 
8.04.2018г. У дзень святкавання светлай Пасхі  ў філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання, пад назвай “ Традыцыі Пасхі”. На мерапрыемства  былі запрошаны дырэктар Нядзельнай школы святар Барбажынскі Л. А., загадчык філіяла “Востраўскі сельскі клуб” Лаўрутыч В. Л., вучні Нядзельнай школы і чытачы бібліятэкі. Святар павіншаваў усіх са святам, расказаў аб традыцыях Вялікадня. Прысутныя прымалі ўдзел у віктарыне, конкурсах, гульнях. Напрыканцы мерапрыемства настаўніцай Барбажынскай Г. А. быў арганізаваны салодкі стол з пірагамі і цукеркамі.



 
7.04.2018 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” для вучняў 3 класа  ДУА УПК “Партызанаўскі яслі-сад - базавая школа Слонімскага раёна” прайшлі гучныя чытанні рэлігійных кніг “Добрые истории для маленьких ребят”.  Дзеці слухалі творы рускіх пісьменнікаў са зборніка “Детям о милосердии”,  выказвалі свае меркаванні , адчулі чужы боль і імкненне дапамагчы. Завяршылася мерапрыемства віктарынай “Загадалки Пасхальные”.


 
7.04.2018 г. Філіял «Жыровіцкая сельская бібліятэка» запрашаў жыхароў і гасцей аграгарадка Жыровіцы на святочны кірмаш «Праздников праздник и  торжество из торжеств», прысвечаны святу Вялікадня. На выставе-кірмашы быў прадстаўлены шырокі асартымент сувеніраў вялікоднай тэматыкі:  кошыкі з лазы і саломкі, пісанкі, кулічы, велікодныя сувеніры з фоамерана, керамікі, дрэва, тэкстыльная цацка.
         У мерапрыемстве  прынялі ўдзел мясцовыя майстры і рамеснікі: Зінаіда Алешчык, Жана і Сяргей Конановічы, Алена Кулак і інш.
         Майстар Яўгенія Еськевіч з горада Гродна прадставіла на кірмашы велікодныя сувеніры – вязаныя цацкі ў тэхніцы «амігурумі». У перакладзе з японскага назва гэтага стылю рукадзелля азначае «звязанае і завёрнутае». Пацешныя зайчыкі, кураняты, мультыплікацыйныя персанажы  і проста плод аўтарскай фантазіі – яе цацкі  нікога не пакінулі абыякавымі.
         Актыўны ўдзел у кірмашы прынялі навучэнцы УА «Жыровіцкая дзіцячая школа мастацтваў» пад кіраўніцтвам настаўніка Алены Багародчанка. Жывапісныя карціны,  макеты дамоў, зробленныя  Ганнай і Дзмітрыяем Бубновымі, Марыяй Маліноўскай, Варварай Цімашэнкавай, Дар'яй Кірэевай, Дзмітрыем Скорабагатым, служылі дэкарацыямі выставачнай прасторы кірмаша і таксама дарылі радасць і пазітыў яго наведвальнікам.


 
05.04.2018 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшло мерапрыемства “Пасябруй са спортам”,  прысвечанае Сусветнаму дню здароўя, які адзначаецца 7 красавіка ў дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Праблема здароўя людзей, асабліва моладзі, хвалюе вельмі многіх.  З мэтай далучэння да здаровага ладу жыцця ў чытальную залу  былі запрошаны навучэнцы УА “Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя”. Галоўны бібліятэкар Алена Русак расказала пра   неабходнасць звяртання ўвагі на сваё здароўе:  ўдзельнічаць ў актыўных відах адпачынку, займацца спортам, не ўжываць алкаголь і наркотыкі, пазнаёміла навучэнцаў з выданнямі па дадзенай тэме з фонду чытальнай залы.  Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала інфармацыя аб папулярных відах спорта ў сучаснай моладзі.

 
1.04.2018г.  У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна  “Чытанне, як умова развіцця нацыі”. Перад бібліятэкай  стаіць  задача абудзіць і падтрымаць цікавасць  да кніг, чытаючы якія, чалавек абагачае сябе новымі ведамі . У час мерапрыемства дзецям былі прадстаўлены кнігі класікаў беларускай, рускай і замежнай літаратуры, Самута Юлія прачытала цудоўны верш Расула Гамзатава “Адрес моей любви”, прысвечанага Беларусі. Адказваючы на пытанні літаратурнай віктарыны, дзеці змаглі паказаць свае веды, праявіць кемлівасць і ўвагу, а таксама авалодаць  новай і карыснай інфармацыяй.


 
31.03.2018г. У філіяле "Сурынская сельская бібліятэка" Тыдзень дзіцячай кнігі завяршыўся літаратурным святам "Читалия – весёлая страна". З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны дзеці здзейснілі вандраванне па любімых казках. Самыя актыўныя юныя чытачы бібліятэкі самі прыдумалі  казкі і расказвалі ўсім прысутным.  Аляксейчык Каця, Астапчык Мікіта, Віткоўская Даша, Гаўрылюк Паліна і Шэх Ангеліна нават паспрабавалі зрабіць невялікія кніжачкі сваімі рукамі.

 
30.03.2018г.  У філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы”  прайшла гадзіна цікавай кнігі, прысвечаная 135-гаддзю з дня нараджэння Янкі Маўра, беларускага пісьменніка, аўтара апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі, пад назвай “Полесские робинзоны – это интересно!”. Бібліятэкар паведаміла прысутным пра жыццё пісьменніка і яго літаратурную дзейнасць, расказала пра аповесць «Палескія рабінзоны» якая зрабіла яго знакамітым пісьменнікам, любімых  дзецьмі ва ўсім Савецкім Саюзе – аповесць «Палескія рабінзоны». Папулярнасць гэтай кнігі была неверагоднай, яе чыталі і абмяркоўвалі і дзеці, і дарослыя. Яна перавыдавалася некалькі разоў, была перакладзена на многія мовы, а ў 1934 годзе ў кінастудыі «Савецкая Беларусь» быў зняты фільм «Палескія рабінзоны» (аўтарам сцэнарыя стаў сам Янка Маўр).

 
28.03.2018 г. Філіял “Сурынская сельская бібліятэка” далучыўся да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. У інтэрактыўнай віктарыне "Знаўцы прыроды" прынялі ўдзел юныя чытачы бібліятэкі. Яны падзяліліся на дзве каманды пад назвамі “Солнышко” і “Радуга”. У першым этапе дзеці вандравалі па станцыях “ Царства раслін”, “Царства жывёл” і “Экалагічная”. У другім этапе дзеці шукалі адказы на пытанні ў кнігах з серыі "Маленький профессор". Усе ўдзельнікі  былі ўзнагароджаны медалямі «Знатоку окружающего мира». Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава "Книжное царство - премудрое государство".


 
28.03.2018г. У межах Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы”  прайшоў пазнавальны час  “Гэта цікава ведаць”. Удельнікамі мерапрыемства былі дзеці старэйшай групы  ДУА “Васілевіцкі  яслі-сад Слонімскага раёна”. Бібліятэкар падрыхтавала загадкі па кнігах і казках, якія прысутныя з задавальненнем  разгадвалі. Падчас мерапрыемства была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя аб розных кнігах – гэта кнігі-размалёўкі, кнігі-цацкі, музычныя кнігі. Цікава прайшла электронная гульня прысвечаная героям дзіцячых казак.   Деці пазнаёміліся з выставай народных рамёстваў “Дзівосны свет прыгажосці”.       


 
28.03.2018 г. Разам з цёплымі сонечнымі дзянькамі вясна традыцыйна дорыць дзецям- чытачам любімае свята кніжкіных імянін. У філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” сабралася шмат хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемства “Кніга – твой сябар назаўжды!”. Лялечны спектакль па п’есе С. Міхалкова “Заяц-сімулянт”, бібліятэчныя прыпеўкі, інсцэніроўка С. Ільіна “Дзве кніжкі”, загадкі, вершы, гульні – усё складала святочны настрой. Прыемна адзначыць, што ў папярэдняй падрыхтоўцы дзеці больш актыўна наведваюць бібліятэку. На гэты раз, у Год малой радзімы, чытачы сярэдняга ўзросту актыўна прынялі ўдзел у фотаконкурсе “Мае любімыя краявіды”. Кожны чытач атрымаў падарунак і падзяку ад бібліятэкара за любоў і цікавасць да кніг.


 
28.03.2018 г.  Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі  ў філіяле "Міжэвіцкая сельская бібліятэка" прайшло пад назвай  "У кніг не бывае канікул", на якім прысутнічалі вучні  ДУА "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна". Падчас  мерапрыемства  вучні чыталі свае любімыя вершы на беларускай мове і ўдзельнічалі ў літаратурнай  віктарыне. Былі адзначаны лепшыя чытачы.


 
28.03.2018. У час Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі выхаванцы старэйшай групы ДУА “Яслі-сад №16 г. Слоніма” на экскурсію-гульню “Первый раз в библиотеку”. Бібліятэкары прапанавалі гасцям віртуальнае падарожжа па бібліятэках, расказалі аб прафесіі бібліятэкара і аб правілах паводзін ў бібліятэцы. Дзеці адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, адгадвалі загадкі, пазнаёміліся з новымі кніжкамі.


 
26.03.2018г.  У Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Кніга – лепшы сябар для дзяцей”. Мерапрыемства было прысвечана лепшаму сябру дзяцей – кнізе і прымеркавана Году малой радзімы. Былі запрошаны слонімскія пісьменнікі Алена Ржэуская і Сяргей Чыгрын, якія распавялі пра сваю творчасць, прысвечаную слонімшчыне. Алена Анатольеўна зачытала вершы, прысвечаныя роднаму краю і дзецям, а Сяргей Мікалаевіч разам з дзецьмі з зала паразважаў, якія месцы на слонімшчыне яны прапанавалі б сваім замежным сябрам і сваякам. Цікавым госцем з’яўлялася слонімская таленавітая рукадзельніца Валянціна Бондар, вядучая рубрыкі на Слонімскім тэлебачанні “Вышытыя гісторыі”. Валянціна Паўлаўна прадставіла выставу вышытых карцін па матывах літаратурных твораў для дзяцей. Вядучыя мерапрыемства Ксенія і Павел Лашчэўскія павіншавалі прысутных са святам вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў і цікавых сустрэч. Расказалі пра  багатае і разнастайнае культурнае і літаратурнае жыццё Слонімшчыны. Святкаванне было ўпрыгожана танцавальнымі нумарамі слонімскага ўзорнага тэатра эстрадна-спартыўнага танца “Каскад”, музычнымі нумарамі Слонімскай школы мастацтваў і вядучых мерапрыемства. Напрыканцы мерапрыемства для прысутных было прапанавана любіць сваю Слонімшчыну, ганарыцца яе мінулым і сучасным і з задавальненнем вывучаць незлічонае прыроднае, гістарычнае і культурнае багацце нашага краю з дапамогай кніг, з якімі можна азнаёміцца ў бібліятэках горада.



 
24.03.2018г. Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле "Деравянчыцкая сельская бібліятэка" адкрыўся бенефісам кніг "Книга – умный советчик и друг". Кніга – гэта бясцэнная крыніца мудрасці і ведаў. Разам з ёй можна здзейсніць кругасветнае падарожжа, апусціцца на самае дно акіяна, 
пабываць на ненаселеным востраве, паляцець да далёкіх зорак. Дзеці пазнаёміліся з лепшымі выданнямі з серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя", "Саюзмультфільм прадстаўляе", "Чытаем самі", якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе.


 
23.03.2018г. У філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшла гадзіна памяці “75 лет уничтожения фашистскими захватчиками деревни Хатыни». Бібліятэкар расказала прысутным пра той трагічны дзень, калі фашысты абарвалі ў адзін дзень жыццё 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей і пра тое як некаторым удалося выжыць.


 
23.03.2018 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” адбылося  інфармацыйнае паведамленне “Пепел Хатыни в сердца нам стучит”, прысвечанае 75-годдзю Хатынскай трагедыі. Боль гэтай жудаснай трагедыі назаўжды застанецца ў сэрцы кожнага чалавека. Вядучыя мерапрыемства  пазнаёмілі прысутных з трагічнымі старонкамі гісторыі беларускай вёскі Хатынь, якая ў наш час стала мемарыяльным комплексам ахвярам фашысцкага тэрору на беларускай зямлі. Бібліятэкар расказала пра навакольныя вёскі - Баравікі, Акунінава, Заводны Лес – якія таксама пасціг лёс Хатыні. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава.


 


 Архіў навін