п

Новые поступления

Сацыяльныя сеці

п

ц

Сайт детской районной библиотеки

п

пп

СМИ

1

ц

События 2015-2016

 

Мы рады вітаць Вас на сайце
ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа"!
Спадзяемся, што наш сайт будзе для Вас эфектыўным памочнікам у пошуку неабходнай інфармацыі, а рэсурсы і паслугі нашых бібліятэк карысныя!

Зваротная сувязь

1

Год науки

а
 
Президент Республики Беларусь

Гродненский исполнительный комитет

Слонимскитй исполнительный кабинет

БРСМ

Областная библиотека

Правовой портал

а
1

Национальная библиотека

Слоним туристический

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи

 

 

 


 
Культурныя падзеі вобласцi ў 2017 годзе




 
Культурныя падзеі Слонімскага раёна 2017 года

 

Асноўныя падзеі па выніках дзейнасці ў 2017 годзе ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа"

 
   
06.12.2017 г. Да Сусветнага дня валанцёра супрацоўнік “Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа” Алена Царык і старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа  Людміла Іванова правялі пасяджэнне круглага стала «Чужой бяды не бывае», мэтай якога стала абмеркаванне агульных пытанняў  і падвядзенне вынікаў валанцёрскай дзейнасці. Падчас мерапрыемства старшыня арганізацыі ўручыла пасведчанні вучням і навучэнцам, якія прымаюць актыўны ўдзел у валанцёрскім руху. Людміла Іванаўна выказала падзяку бібліятэкару Алене Царык за супрацоўніцтва з валанцёрамі.
1 1
 
03.12.2017 г.  У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшоў дзень любві, дабра і міласэрнасці, прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў “Малітоўны шчыт”, на якім гучалі вершы, прытчы і песні аб добрых адносінах да сваіх блізкіх, суседзяў, сяброў, састарэлых і нямоглых акружаючых нас зусім незнаёмых людзях. Любіць бліжняга  - гэта адна з Запаведзяў, дадзеных нам ад Бога, і, калі ты завешся Чалавекам, не бойся дзяліцца цяплом сваёй душы, бо тое, што мы аддадзім , абавязкова вернецца  бумерангам, калі не нам, то нашым дзецям і ўнукам. Пасля мерапрыемства бібліятэкар Наталля Маразан і настаяцель царквы свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка наведалі сям’ю Міхлюк, якая выхоўвае двое дзяцей-інвалідаў Алену і Андрэя.  
1 1
1 1
 

д 24.11.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылося мерапрыемства пад назвай “Паэт зямлі слонімскай”, прысвечанае памяці доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі (1931-2008 гг.).

Па інфармацыі "СВ". Падрабязней.
 
22.11.2017 г. У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Сустрэча” пад назвай “Песня – душа народа”. У чытальнай зале сабраліся людзі неабыякавыя да музыкі і народнай песні. Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у шматлікіх конкурсах, дзяліліся ўспамінамі аб выпадках з уласнага жыцця, звязаных з песняй, разам праспявалі лепшыя рускія і беларускія народныя песні.
1 1
1 1
 
09.11.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла літаратурна-музычная вечарына “Якуб Колас — беларускі пясняр”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, вучонага, педагога, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесіянальнага ліцэя, якія выступілі з вершамі Я. Коласа. Вядучыя вечарыны распавялі пра жыццёвы і творчы шлях вядомага пісьменніка, пазнаёмілі з неверагоднымі фактамі звязанымі з яго лёсам. Цудоўныя музычныя падарункі гучалі ў выкананні Лашчэўскага Паўла і Крамнік Паліны. Дмухоўская Марыя прачытала прысутным свае вершы-прысвячэнні Я. Коласу, а ў выкананні Сазонкінай Галіны  пачулі вершы Коласа ў перакладзе на рускую мову.  У гасцёўні дзейнічала кніжная выстава “Летапісец свайго народа”, былі зроблены і раздадзены рэкамендацыйныя закладкі.
1 1
1 1
1 1
 
09.11.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла літаратурна-музычная вечарына “Якуб Колас — беларускі пясняр”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, вучонага, педагога, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесіянальнага ліцэя, якія выступілі з вершамі Я. Коласа. Вядучыя вечарыны распавялі пра жыццёвы і творчы шлях вядомага пісьменніка, пазнаёмілі з неверагоднымі фактамі звязанымі з яго лёсам. Цудоўныя музычныя падарункі гучалі ў выкананні Лашчэўскага Паўла і Крамнік Паліны. Дмухоўская Марыя прачытала прысутным свае вершы-прысвячэнні Я. Коласу, а ў выкананні Сазонкінай Галіны  пачулі вершы Коласа ў перакладзе на рускую мову.  У гасцёўні дзейнічала кніжная выстава “Летапісец свайго народа”, былі зроблены і раздадзены рэкамендацыйныя закладкі.
1 1
1 1

 
3.10.2017 г. Дзень бібліятэк, прымеркаваны да Тыдня культуры, адзначалі ва ўсіх бібліятэках раёна. Слонімская раённая бібліятэка імя. Я. Коласа і філіялы «Гарадская бібліятэка №1», «Гарадская дзіцячая бібліятэка» у скверы арганізавалі бібліятэчную пляцоўку «От первых свитков до больших томов». Былі прадстаўлены кніжныя выставы «Запрашаем у свет кнігі», «От истоков до современности», прысвечаныя 500-годдзю беларускага  кнігадрукавання, «З думай пра Беларусь», да 135 годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, класікаў беларускай літаратуры. На жаль, правядзенню выставы пад адкрытым небам перашкодзіў распачаты дождж. Удзельнікі мерапрыемства былі запрошаны ў сцены бібліятэк, дзе маглі паўдзельнічаць у акцыі "Чытаем творы Я. Коласа разам», наведаць музей беларускай кнігі, пачуць гуказапіс вершаў слонімскіх паэтаў.
1 1
1 1
1 1
 
28.09.2017 г.  У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” сабраліся інваліды па зроку на вечарыну , прысвечаную Дню сталага чалавека “Золотая осень серебряного возраста”. Да ўвагі гасцей прапанаваліся разнастайныя конкурсы:  “Ці ведаеце вы прымаўкі?”,  “Адзін дзень з мінулага жыцця”, “Хай душа спявае”, “Угадай мелодыю” і інш. Прыгожыя вершы і песні ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства гучалі падчас вечарыны.
1 1
1 1
 
22.09.2017 г. ДУК «Слонімская  раённая бібліятэка імя Я. Коласа» прыняла актыўны ўдзел  у фестывалі кнігі «Кніжныя скарбы Беларусі», да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які праходзіў упершыню ў г. Гродна. Лялечны тэатр «Сонейка» філіяла «Дзіцячая раённая бібліятэка» прадставіў тэатралізаванае прадстаўленне па п'есе В. Ткачова «Заяц-гром».
         Да ўдзелу ў конкурсе «На лепшую самаробную кнігу» пададзены  4 творчыя работы калектываў філіялаў «Гарадская бібліятэка №1»,  «Гарадская бібліятэка №2»,  «Гарадская бібліятэка № 4»,  «Гарадская дзіцячая бібліятэка». Чытаць далей
 
22.09.2017 г. Да 700-годдзя Навагрудскай епархіі  ў філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” адбылася выстаўка старажытных багаслужэбных кніг з фондаў царквы свяціцеля Мікалая, якой у гэтым годзе споўнілася 150 гадоў. Іерэй Леанід Сенчанка паведаміў прысутным аб прызначэнні кожнай з іх, адказаў на пытанні гасцей, а бібліятэкар Маразан Н.Л. расказала аб гісторыі Навагрудскай епархіі. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства змог асабіста паспрабаваць сябе ў ролі чытальніка стараславянскай мовы.
1 1 1
1 1
 
12 верасня 2017 года аддзел абслугоўвання і інфармацыі Слонімскай раённай бібліятэкі праводзіў «Гучныя чытанні» ў скверы на плошчы Леніна. Удзел у мерапрыемстве  прынялі як актыўныя чытачы бібліятэкі, так і ўсе жадаючыя. Пад гукі прыгожай мелодыі ўдзельнікі  чыталі вершы Васіля Супруна, Анатоля Іверса, Сяргея Новіка- Пяюна, Алеся Сучка, Міколы Арочкі, Алега Лойкі і іншых слонімскіх аўтараў. На памяць аб сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі флаеры з запрашэннем наведаць бібліятэку.
1 1

1 1


 
23.08.17 г. “Школа шчаслівай сям'і”  пад такой назвай  у філіяле "Жыровіцкая сельская бібліятэка” прайшла сустрэча чытачоў са святаром іерэем Алегам Пачкоўскім на тэму праблем разумення паміж дзецьмі і бацькамі. Мэта мерапрыемства – пабудова больш цесных узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі, адраджэнне сямейных традыцый, арганізацыя вольнага часу дзяцей і бацькоў,  прапаганда вопыту сямейнага выхавання.  Праграма мерапрыемства ўключала экскурсію ў Свята-Зосіма-Саваціеўскі манастыр у в. Вялікая Кракотка.
1 1
1
 
21.07.2017 г. У Музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа адбылося адкрыццё экспазіцыі рарытэтных дакументаў былой Вялікакракоцкай сельскай бібліятэкі-музея імя Я. Купалы “Не згасне святло Купалаўскіх скарбаў”. Бібліятэкар Алена Міско прадставіла наведвальнікам мерапрыемства  каштоўныя экспанаты, якія пачэсна змясціліся на паліцах музея. Гэта кнігі з аўтографамі, усяго 87 экзэмпляраў.
Асаблівую цікавасць ў наведвальнікаў мерапрыемства выклікалі фотаальбомы і гістарычны летапіс бібліятэкі «История библиотеки имени Янки Купалы д. Б. Кракотка Слонимского района», які змяшчае фотаздымкі арганізатараў бібліятэкі і яе чытачоў, летапіс бібліятэчнага жыцця, артыкулы перыядычных выданняў аб дзейнасці бібліятэкі, запісы і аўтографы ганаровых гасцей установы.
Сведкам многіх літаратурных свят і юбілеяў Вялікакракоцкай бібліятэкі стаў слонімскі пісьменнік і краязнавец Сяргей Чыгрын. Сяргей Мікалаевіч прысутнічаў на мерапрыемстве. Ён падзяліўся з прысутнымі сваімі ўспамінамі пра гісторычны лёс Купалаўскай бібліятэкі і яе чытачоў, выказаў намер напісаць кнігу пра гісторыю першай установы культуры, якой было нададзена імя беларускага песняра Янкі Купалы.
1 1
1 1
 
08.07.2017 г.  Філіял “Гарадская бібліятэка №1” і філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прынялі ўдзел у свяце, прысвечаным святым Пятру і Фяўронні. Па праваслаўных канонах гэтыя святыя з'яўляюцца нябеснымі заступнікамі сям'і і сямейных каштоўнасцяў. Адначасова ў парку адзначаўся 700-гадовы юбілей з дня заснавання Навагрудскай епархіі і 25-годдзе з дня яе адраджэння. На галоўнай пляцоўцы гарадскога парку адпачынку бібліятэкары арганізавалі  выставу  “Чытаем кнігу разам”.
1 1 1
 
30.06.2017 г. У літаратурнай гасцёўні Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа прайшоў факультатыў па краязнаўстве “Сустрэчы з мінулым і сучасным”, на якім адбылася прэзентацыя кнігі слонімскага журналіста, краязнаўца, пісьменніка Васіля Афанасіка “Загадкі слонімскіх святынь”. На мерапрыемстве прысутнічалі благачынны Слонімскай царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі, бібліятэкары гарадскіх і сельскіх бібліятэк, чытачы раённай бібліятэкі. Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчай дзейнасцю аўтара. Васіль Уладзіміравіч расказаў, што кніга прысвечана гісторыі праваслаўных храмаў Слонімшчыны, а таксама жыццю і дзейнасці тых святых, якія ў гэтых храмах служылі. У кнізе змешчаны фотоздымкі, якія адлюстроўваюць гісторыю слонімскіх святынь. Аўтар падараваў сваю кнігу з аўтографам у музей беларускай кнігі раённай бібліятэкі.
1 1
1 1
 
20.06.2017 г.  Работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” арганізавалі для дзяцей агітбяседку “Бібліятэчная палянка” летняга чытання.  Бібліятэкар разам з галоўным удзельнікам, казачным героям Бураціна, запрашалі ўсіх жадаючых пачытаць на свежым паветры. Дзеці чыталі казкі, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.  Вельмі спадабалася ідэя чытання на бібліятэчнай палянцы.

1 1 1

 
15.06.2017 г. У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася сустрэча  члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, беларускага дзіцячага пісьменніка, нашага земляка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча з вучнямі прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа  №9 г. Слоніма” пад назвай ”Роднай мовы пяшчотнае гучанне”. На сустрэчы дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, з яго новымі творамі: “Сем гісторый пра Воўка і Вожыка” і  “Металічны чалавек”. Аляксей Мікалаевіч расказаў дзецям шмат цікавага пра родную мову, разам чыталі вершы і адгадвалі загадкі, якія склаў пісьменнік. Падчас мерапрыемства  да дзяцей завітала Купалінка, з ёй дзеці вадзілі харавод пад прыгожую беларускую народную песню. Праз усё мерапрыемства чырвонай ніткай праходзіла думка, што роднае слова –  люстэрка нашай культуры, яе захавальнік. Да мерапрыемства ў чытальнай зале была аформлена кніжная выстава ”Кнігі пісьменніка-земляка Аляксея Якімовіча”
1 1
1 11
 
11.06.2017 г. ДУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» мела магчымасць пабываць на першым абласным кніжным фестывалі «Кніга і час»  і прыняць удзел у аглядзе-конкурсе «Бібліятэчная пляцоўка» сярод раённых бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці. Па выніках конкурсу ўстанова атрымала дыплом першай ступені. Усе фота.
1 1
1 1
 
27.05.17 г. У філіяле “Жыровіцкая сельская бібліятэка” прайшоў вясновы дзіцяча-юнацкі пленэр «Пейзаж роднай зямлі», арганізаваны бібліятэкай сумесна з ДУА «Жыровіцкая дзіцячая школа мастацтваў». У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы школы, а таксама ўсе жадаючыя – юныя аматары жывапісу. Дзеці  малявалі ў двары бібліятэкі з натуры пейзаж, яго элементы ў натуральных умовах і мелі магчымасць атрымаць “гарачыя” рэкамендацыі выкладчыкаў – Дзенісевіча А.П. і  Машко Т. М.  Пленэр дае магчымасць улавіць і паспець адлюстраваць пэўныя моманты ў стане прыроды, выхоўвае тонкасць густу, трэніруе памяць, выпрацоўвае навыкі аўтаматычнай фіксацыі прасторавых кампазіцый. Будзем спадзявацца, што юныя мастакі  выкарысталі гэтую магчымасць.

1 1
 
18.05.2017 г. У філіяле  "Гарадская дзіцячая бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчай гасцеўні "Краяведайкі", прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння паэта слонімскай зямлі Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско). Для вучняў 8-х класаў ДУА “Гімназія №1 г. Слоніма” была прадстаўлена прэзентацыя пра жыццё  і творчасць паэта. На мерапрыемства былі запрошаны члены Слонімскага літаратурнага аб'яднання імя Анатоля Іверса. Са сваімі ўспамінамі пра Анатоля Іверса  перад прысутнымі выступіла кіраўнік аб'яднання Ірына Войтка.  Вершы паэта прачытала Тамара Пецеліна, таксама выканала песню,  якую яна прысвяціла Анатолю Іверсу. Яшчэ адзін госць сустрэчы, мастак і паэт Пётр Федаравіч Бурсевіч, падзяліўся ўспамінамі пра свайго сябра  А. Іверса і прачытаў уступ да паэмы, якую  яму прысвяціў.  Напрыканцы мерапрыемства Ірына Антонаўна прапанавала ўсім берагчы  родную мову і цікавіцца творчасцю сваіх землякоў.


1 1
1 1
 
15.05.2017 г. У музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа прайшло мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Анатоля Іверса. Мультымедыйнае падарожжа па жыцці і творчасці юбіляра дапамагло ўзгадаць старонкі біяграфіі, працы і паэтычнай дзейнасці Івана Дарафеевіча Міско, адчуць складанасць жыццёвых нягод і выпрабаванняў, якія перажыў знакаміты сын слонімскай зямлі. У ходзе  музычна-паэтычнага падарожжа вучні 9 класа СШ №2 чыталі вершы Анатоля Іверса. Сваімі ўспамінамі падзяліліся  слонімскі краязнавец, гісторык і журналіст Сяргей Чыгрын, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, паэтэса і вучаніца Анатоля Іверса Таццяна Трафімчык, чытачка бібліятэкі Алена Юшкевіч. Верш пра родную мову прачытала слонімкая паэтэса Марыя Дмухоўская. Музычныя віншаванні прагучалі ў выкананні вакальнай групы “Сузор’е”,  мастацкі кіраўнік Дар’я Мелкумян. Наведвальнікі  пазнаёміліся з выставай кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў  пра  славутага зямляка Слонімшчыны.
1 1
1 1
 
6.04.2017 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” адбылася сустрэча чытачоў са старажытнай праваслаўнай кнігай, прысвечаная да 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання. Дзеці і дарослыя мелі магчымасць разглядзець кнігі, дакрануцца да сапраўдных святынь сваімі рукамі. Арганізавалі выставу благачынны царквей Слонімскага раёна протаіерэй Вадзім Пятліцкі і сакратар выдавецкага савета Навагрудскай епархіі протаіерэй Генадзь Логін.

1 1 1

 
31.03.2017 г. У  Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адбыўся тэматычны вечар «Вначале было слово…», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, неразрыўна звязанага з іменем нашага сусветна вядомага земляка Францыска Скарыны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сакратар выдавецкага савета Навагрудскай епархіі протаіерэй Г. Логін, дацэнт Мінскай Духоўнай Семінарыі протаіерэй Г. Сакалоў і насельнік Жыровіцкага манастыра манах Іаан (Зніч). Протаіерэй Г.Логін прадставіў прысутным прэзентацыю «Слаўны сын зямлі беларускай», прысвечаную жыццю і творчасці Ф. Скарыны. Аб гісторыі беларускай кнігі распавёў протаіерэй Г. Сакалоў. Манах Іаан прачытаў вершы, прысвечаныя слаўнаму сыну старажытнага Полацка. З вопытам работы бібліятэк па духоўна-маральнаму выхаванню пазнаёміла дырэктар Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа  Л.У. Рэпінская. У выкананні студэнтаў мінскай Духоўнай Семінарыі прагучалі творы «Взбранной воеводе» і «Слово мама дорогое».  Протаіерэй Г. Логін  ад імя Кіруючага Архіерэя архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя падараваў падборку кніг духоўна-маральнага напрамку. Напрыканцы мерапрыемства адбылося адкрыццё выставы напрастольных Евангелій ХVІІ-ХХ вякоў.

1 1 1 1 1 1

 
27.03.2017 г. Незабыўнай, яркай падзеяй стала адкрыццё Тыдня дзіцячай  кнігі для юных чытачоў школ горада і раёна, якое праходзіла ў ГУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”. Падчас мерапрыемства гучалі вершы, песні, жарты, панаваў цудоўны настрой. Успаміналі гісторыю стварэння кнігі і імя, якім ганарыцца Беларусь і якое ведаюць ва ўсім свеце – Францыск Скарына, наш першадрукар. Бібліятэкар філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” Ганна Барысевіч правяла цікавую віктарыну па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года. У госці на свята завітала настаўніца гісторыі СШ №3 Таццяна Славінская, якая цікава расказала аб навуковым адкрыцці дзяцей і заклікала ўсіх чытаць кнігі. Юных гледачоў парадавалі музычнымі нумарамі вучні школ гарада: малодшая танцавальная група ансамбль “Вясёлка” з ДУА СШ № 5 з танцам “Озорные медвежата”, Жегалік Улада з песняй “Беларусачка”,  артысты- тэатралы з ДУА СШ №4  з музычным нумарам  “Кукляндия – весёлая страна”. У фінале мерапрыемства артысты Дзіцячага ўзорнага тэатральнага калектыву “Купалінка” пад кіраўніцтвам Святланы Наўгародскай  паказалі  пастаноўку спектакля паводле п'есы Алены Сакаловай “Пленники волшебного леса”. Вядучыя мерапрыемства запрасілі ўсіх прысутных на сустрэчы з кнігамі ў слонімскія бібліятэкі на цікавыя мерапрыемствы, якія праходзяць падчас вясенніх канікул.

1 1 1 1 1 1

 
15.02.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я.Коласа адбылося мерапрыемства, прысвечанае Году навукі “По ступеням к научному познанию”. Ганаровым госцем бібліятэкі быў кандыдат тэхнічных навук, выкладчык Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта,  Царык Сяргей Усеваладавіч. Цікавасць у прысутных выклікалі праэкты, якія прадставілі педагогі і вучні сярэдняй школы №3. Падчас мерапрыемства прагучалі музычныя падарункі ў выкананні вучаніцы сярэдняй школы № 9 Вікторыі Качан, навучэнцаў і настаўнікаў Слонімскай школы мастацтваў.

о о о о о о

 
15.02.2017 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” адбыўся вечар "Афганістан - наша памяць і боль", у якой прынялі ўдзел жыхары аграгарадка Азярніца, вучні і настаўнікі Азярніцкай СШ, работнікі Драпаўскага ЦНК і выхавацелі Драпаўскага яслі-сада,намеснік дырэктара КСУП "Драпава" Сітнік В.Э., старшыня Азярніцкага сельвыканкама Пяцько А.І., святар храма свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка, былы воін-афганец Батвінка Мікалай Аляксандравіч, які падзяліўся ўспамінамі пра службу ў Афганістане. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць аб загінуўшых воінах-афганцах. На жаль няма ўжо з намі былога воіна-інтэрнацыяналіста Краснашапка Аляксандра Іванавіча, але памяць пра яго жыве ў сэрцах аднавяскоўцаў.
З сям’і воіна-афганца  святар царквы свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка.У сваім выступленні айцец Леанід заклікаў усіх берагчы наш мір, з любоўю і павагай адносіцца да сваіх блізкіх і пажадаў маладому пакаленню, каб яны ніколі не зведалі жахаў вайны.
На сустрэчы гучалі вершы і песні ў выкананні адзінаццацікласнікаў Мякеня Аляксандра, Куляшэвіча Юрыя, Шаўчэнка Веры, вакальнай групы ў саставе Ляпешка А.В., Літвінавай А.В., Маразан Н.Л.

дд дд

 
14.01.2017 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшоў ранішнік “Каля агню Каляднай зоркі”,  на якім  гучалі вершы і песні, прысвечаныя Нараджэнню Хрыстову. Гледачам была прадстаўлена тэатралізаваная  пастаноўка “Пяць добрых спраў”, у якой гаварылася аб тым, як важна тварыць дабро кожны момант свайго жыцця, незалежна ад таго, каму патрэбна твая дапамога. На выставе былі прадстаўлены работы сям’і Міхлюк -  вышываныя рушнікі, сурвэткі, малюнкі – створаныя з любоўю сапраўдныя рукатворныя цуды. Святар царквы свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка ў сваім віншавальным слове  пажадаў усім  быць падобнымі на блізкіх да Хрыста, тых, хто ў час Нараджэння Хрыстова быў  бліжэй за ўсіх да Бога. Дзеці атрымалі падарункі і мерапрыемства прадоўжылася за салодкім сталом, дзе яшчэ доўга гучалі самыя любімыя святочныя песні ў выкананні дзяцей.

в в

в в

 
11.01.2017 г.  У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Сустрэча” – калядныя сустрэчы “Цуд  Нараджэння Хрыстова”. Да спадобы гасцям прыйшлося касцюміраванае прадстаўленне “Калядкі” і знаёмства з каляднымі традыцыямі і абрадамі, а шматлікія цікавыя гумарыстычныя  конкурсы надалі вечарыне асобы святочны настрой.

д д

д д

 
   



 
 Архіў навін