п

Новые поступления

Сацыяльныя сеці

п

ц

Сайт детской районной библиотеки

п

пп

СМИ

1

ц

 

 




Значныя мерапрыемствы 2018 года

Зваротная сувязь

111
1
1а
 Год науки
Областная библиотека
Правовой портал
а
1
Национальная библиотека
Слоним туристический

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи

цифрыЛегенды ГродненщиныВчера сегодня завтра

 


 
Календарь культурных, спортивных и туристических событий Гродненской области на 2018  


 
Значныя мерапрыемствы 2018 года
ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа"

 
26.03.2018г.  У Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Кніга – лепшы сябар для дзяцей”. Мерапрыемства было прысвечана лепшаму сябру дзяцей – кнізе і прымеркавана Году малой радзімы. Былі запрошаны слонімскія пісьменнікі Алена Ржэуская і Сяргей Чыгрын, якія распавялі пра сваю творчасць, прысвечаную слонімшчыне. Алена Анатольеўна зачытала вершы, прысвечаныя роднаму краю і дзецям, а Сяргей Мікалаевіч разам з дзецьмі з зала паразважаў, якія месцы на слонімшчыне яны прапанавалі б сваім замежным сябрам і сваякам. Цікавым госцем з’яўлялася слонімская таленавітая рукадзельніца Валянціна Бондар, вядучая рубрыкі на Слонімскім тэлебачанні “Вышытыя гісторыі”. Валянціна Паўлаўна прадставіла выставу вышытых карцін па матывах літаратурных твораў для дзяцей. Вядучыя мерапрыемства Ксенія і Павел Лашчэўскія павіншавалі прысутных са святам вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў і цікавых сустрэч. Расказалі пра  багатае і разнастайнае культурнае і літаратурнае жыццё Слонімшчыны. Святкаванне было ўпрыгожана танцавальнымі нумарамі слонімскага ўзорнага тэатра эстрадна-спартыўнага танца “Каскад”, музычнымі нумарамі Слонімскай школы мастацтваў і вядучых мерапрыемства. Напрыканцы мерапрыемства для прысутных было прапанавана любіць сваю Слонімшчыну, ганарыцца яе мінулым і сучасным і з задавальненнем вывучаць незлічонае прыроднае, гістарычнае і культурнае багацце нашага краю з дапамогай кніг, з якімі можна азнаёміцца ў бібліятэках горада.

1 1
1 1

1 1

1 1

 
11.03.2018 г. “Сабірайцесь на бяседачку, мае госцейкі”  - такой аб’явай запрасілі ў нядзелю на беларускія вячоркі ў філіял “Азярніцкая сельская бібліятэка” усіх, хто любіць і шануе  народныя традыцыі. Юныя артысты Жауга Юля, Богдан Максім, Гушча Таня, Ралько Кірыл і Цімафей, Хмелеўская Саша паказалі  гумарыстычную сцэнку  “Як баба бычка прадавала” , падрыхтавалі для гледачоў цудоўную праграму з народных песень, вершаў, загадак, жартаў. За салодкім сталом дзеці і дарослыя дзяліліся ўражаннямі аб  мерапрыемстве, прымеркаваным  да Году малой радзімы. 

1 1

1 1

1 1

 
06.03.2018 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Жанчына – крыніца ўсёй прыгажосці», прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню – 8 сакавіка. Паэтычныя радкі для ўдзельніц свята прагучалі ад слонімскіх паэтэс – Марыі Дмухоўскай, Алы Мурынай і Валянціны Пракаповіч. Музычныя прывітанні падарылі Вольга Гаўлоўская і Алег Лаўроў. Гучалі віншаванні і ад юных талентаў Слонімшчыны – Ксеніі Робец і Ясеніі Рубец. Для стварэння творчай атмасферы ўдзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена выстава карцін беларускага мастака Міколы Бушчыка, які сардэчна павіншаваў усіх прысутных жанчын з цудоўным вясновым святам. Майстры  народных промыслаў і рамёстваў – Пацынка Інна Міхайлаўна і Міхед Алена Мікалаеўна прадэманстравалі беларускі нацыянальны жаночы касцюм слонімскага рэгіёну, які яны самастойна стварылі. Са словамі віншавання для ўсіх прысутных жанчын выступілі пастаянныя чытачы бібліятэкі Лявон Абрамян і Генадзь Дзядзечкін. Прыемным сюрпрызам для гасцей стала сустрэча з кансультантам касметычнай кампаніі “Mary Kay”, візажыстам, аўтарам і вядучай школы макіяжу Святланай Зангіонавай, якая падрыхтавала для жанчын падарунак – сертыфікаты на бясплатны майстар-класс па прыгажосці.


1 1
1 1

1 1

 
20.02.2018 г. У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні “Краяведайкі” “Духоўная спадчына слонімскай зямлі”. Мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы. Вучняў 9-х класаў гімназіі №1 вельмі ўразіў відэафільм “Праваслаўныя святыні Беларусі”. У госці на пасяджэнне завітаў наш зямляк, журналіст, член беларускага саюза журналістаў – Афанасік Васіль Уладзіміравіч. Ён вельмі цікава расказаў аб сваіх кнігах пра духоўную спадчыну Слонімшчыны. Госці сустрэчы с задавальненнем пазнаёміліся з творамі Васіля Уладзіміравіча і яго творчымі планамі.

1 1 1

 
16.02.18 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы  ім. Я.Коласа прайшла экспрэс-віктарына “Выборы в вопросах и ответах”. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ганна Ляшэвіч прапанавала наведвальнікам бібліятэкі паўдзельнічаць у віктарыне і пісьмова адказаць на пытанні, якія прымеркаваны менавіта да  выбараў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Экспрэс-віктарына прайшла актыўна, наведвальнікі з зацікаўленнасцю прымалі ўдзел. На ўсе пытанні былі дадзены правільныя адказы.
1 1
1 1

 
14.02.2018 г. У філіяле  “Дзіцячая раённая бібліятэка” быў праведзены кніжны фрымаркет «Поделись книгой с другом», прымеркаваны да Міжнароднага дня дарэння кніг, што адзначаецца 14 лютага і да Дня спантаннага праяўлення дабрыні, які святкуецца 17 лютага. У дзень дарэння кніг для дарослых чытачоў бібліятэкі была арганізавана выстава «Аддай, калі можаш – вазьмі, калі хочаш». На ёй размясціліся кнігі, падораныя чытачамі. І ўсе наведвальнікі маглі ўзяць гэтыя кнігі дадому пачытаць і вярнуць. У дзень спантаннага праяўлення дабрыні юныя чытачы бібліятэкі прапаноўвалі сваім сябрам, знаёмым і проста іншым чытачам ўзяць пачытаць найбольш упадабаную ім кнігу з фонду бібліятэкі, праявіўшы такім чынам добрае пажаданне сябру ўзбагаціцца пазнаннем з цікавай кніжкі ці проста атрымаць добры настрой ад прачытанага.
1 1 1
1 1

 
26.01.2018 г. У музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа прайшло мерапрыемства “Люблю цябе, мая зямля”, прысвечанае 60-годдзю знакамітага слонімскага журналіста, пісьменніка і краязнаўца Васіля Афанасіка. У рамках мерапрыемства адбылася пазнавальная сустрэча юбіляра з вучнямі 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Слоніма”. Падчас сустрэчы В. Афанасік падзяліўся цікавымі ўспамінамі аб сваім  працоўным і творчым шляху, адказаў на пытанні вучняў. Аўтар расказаў аб сваіх кнігах «Горыч 41-га», «Тайны Сынковичского храма», «Загадки слонимских святынь», «Неугасимая лампада», а таксама падзяліўся сваімі творчымі планамі.
1 1
1 1
1 1


 
14. 01. 2018 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Вясёлка цудаў”, прысвечанае святу Нараджэння Хрыстова. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Праменьчык” падрыхтавалі  для гасцей бібліятэкі падарункі – зробленыя сваімі рукамі рознакаляровыя зорачкі. У выкананні дзяцей гучалі віншаванні, песні, калядкі , тэатралізаванае прадстаўленне па матывах казкі “Марозка” , якія даставілі гледачам радасць і добры настрой. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка , які павіншаваў усіх прысутных са святам, а дзецям уручыў салодкія падарункі.
1 1
1 1

 
09.01.2018 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” прайшла духоўная сустрэча “Чалавек і яго вышэйшае прызначэнне”. Госцем мерапрыемства быў настаяцель храма Вялікамучаніка Георгія Пераможца іярэй Уладзімір Каляда. На састрэчы прысутнічалі жыхары аграгарадка Васілевічы і вёскі Парэчча. Мерапрыемства праходзіла за святочным сталом, дзе гаварылася аб тым, як важна чалавеку тварыць дабро ў кожны момант свайго жыцця. У выкананні царкоўнага хора гучалі  святочныя  песні хрыстаславаў.

 


 Архіў навін