Музей

Зваротная сувязь

 

 

 

 

 


  


  

   
  132  
Намаганнямі супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі ў 1992 годзе створаны першы ў Гродзенскай вобласці музей беларускай кнігі. У музеі функцыянуюць два аддзелы.
Адзін з іх прысвечаны Я. Коласу, імя якога носіць бібліятэка: невялікая экспазіцыя аб галоўных этапах жыцця, зборы твораў, юбілейныя выданні, рэдкія кнігі Я. Коласа 1914, 1928 гадоў. Вялікай каштоўнасцю з’яўляецца кніга“Адшчапенец” з аўтографам пісьменніка для Слонімскай бібліятэкі. Экспазіцыя сістэматычна папаўняецца новымі публікацыямі пра Я. Коласа і выданнямі яго твораў, дзякуючы сяброўству з унучкай Я.Коласа Верай Міцкевіч.
   
  123  
Другі аддзел музея прысвечаны літаратурнай Слонімшчыне. Ён расказвае пра жыццёвы і творчы шлях нашых пісьменнікаў-землякоў: Г.Леўчыка, С.Дарожнага, А.Лойкі, В.Таўлая, А.Іверса, А.Сучка і іншых. Асобнае месца адведзена творчасці маладых літаратараў. Акрамя кніг нашых землякоў у музеі экспануюцца партрэты пісьменнікаў, кнігі-падарункі, буклеты, фотаздымкі. Мясцовы скульптар Леанід Богдан падараваў бюсты Францыска Скарыны і Анатоля Іверса. У музеі наладжана выстава рэдкай кнігі канца XIX– пачатку XX ст. і прадметаў побыту з прыватнай калекцыі журналіста і краязнаўца М.І.Рылко. Ёсць сярод іх“Паэзія Адама Міцкевіча” (1897 г.),«Война и мир» Л.М.Талстога (1905 г.),“Чыжык беларускі” Г.Леўчыка (1912 г.) і інш.
Музей стаў месцам цікавых сустрэч з пісьменнікамі-землякамі, змястоўных экскурсій і аповядаў пра новыя кнігі. Дзесяткі кніг падарыў музею вядомы беларускі паэт і навуковец Алег Лойка.
У музеі штогод праходяць 40 экскурсій, яго наведваюць вучні школ і сярэдніх навучальных устаноў горада, аматары літаратуры.
       
OptionalRegion1