ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа"

Сяргейчык Іван Лук’янавіч (1949 – 2006 гг.) – празаік, паэт, публіцыст.

Іван Лук’янавіч Сяргейчык нарадзіўся ў вёсцы Вострава на Зэльвеншчыне 17 жніўня 1949 года. Там і прайшло яго дзяцінства.
Пісаць вершы пачаў яшчэ ў трэцім класе, калі вучыўся ў Пустаборскай пачатковай школе. А праз два гады ўжо ў 5 класе Галынкаўскай сярэдняй шко­лы аднойчы на ўроку беларускай мовы настаўніца Аляксандра Сцяпанаўна Цвікевіч убачыла лісток паперы, на якім быў напісаны верш “Ручэй”. “Гэта яе заслуга, – гаворыць Іван Лук’янавіч, – што я сёння пішу, што ўлюблёны ў роднае слова, у родныя, блізкія і дарагія сэрцу краявіды”.
Іван Сяргейчык скончыў Слонімскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Працаваў на будаўніцтве дарог у Таджыкістане.
3 1968 г. да 1990 г. служыў ў радах Савецкай Арміі. Двойчы пабываў у Афганістане (1981 – 1983 гг. і 1989 г.). Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Працаваў у Слонімскай друкарні загадчыкам гаспадаркі, у цэнтры пазашкольнай навучальнай работы “Скарбніца”, дзе кіраваў літаратурным гуртком.
З 2002 г. кіраваў Літаратурным аб’яднаннем імя Анатоля Іверса пры газеце «Слонімскі веснік».
Пісьменнік-“афганец” Іван Сяргейчык ўваходзіў у Саюз беларускіх пісьменнікаў (1995 г.).
Вершы надрукаваны ў калектыўных паэтычных зборніках “Пад гукі Паланеза”, “Золак над Шчарай”, “Зоры над Зальвянкай”. Творы  І. Сяргейчыка друкаваліся ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, мясцовых газетах “Слонімскі веснік”, “Праца” (г. п. Зэльва).
У бібліятэчцы часопіса “Маладосць” за 1991 г.  № 3 выйшла першая кніжка прозы І. Сяргейчыка – “Горкі пыл Гіндукуша” (Афганскі дзённік). Пісаць пачаў Іван Лук’янавіч свой дзённік на самым пачатку “афганскай вайны”, аб якой тады яшчэ мала хто і ведаў. У ім аўтар паспрабаваў асэнсаваць падзеі тых гадоў. Афганскі дзённік – гэта шчырая споведзь воіна-інтэрнацыяналіста, які двойчы пабываў на палітай крывёю зямлі.

“Как часто нас мучает боль
Неутихшей афганской войны –
Бурлящий поток,
Минометные вспышки
с другой стороны…
Мне врезалась в память
Дырявая фляжка, последний глоток,
Который твой друг,
От себя отрывая, мальчишке сберег…”

Такія радкі напісаў Іван Лук’янавіч Сяргейчык у сваім вершы “Памяць”.
Івана Сяргейчыка не стала 16 чэрвеня 2006 года.

Бібліяграфія

Творы і публікацыі Івана Сяргейчыка:

1.

Сергейчик, Иван. Дело нашей совести и чести / Иван Сергейчик // Слонімскі веснік. – 2003. – № 24. – 15 лютага. – С. 1.

2.

Сяргейчык, Іван. Апавяданні / Іван Сяргейчык // Золак над Шчарай / Слонімскае літаб’яднанне. – Слонім, 1994. – С. 60 – 72.

 3.

Сяргейчык, Іван. Без права на літасць: аповесці і апавяданні / Іван Сяргейчык. – [Слонім]: Слонимская типография, 2006. – 150, [2] с.

4.

Сяргейчык, Іван: бібліяграфічны паказальнік / Слонімская цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа. – Слонім: [б. в.], 2004. – 8 с.

 5.

Сяргейчык, Іван. Біклажка / Іван Сяргейчык // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 12 мая. – С. 9 – 15.

6.

Сяргейчык, Іван. Біклажка / Іван Сяргейчык // Полымя. – 2006. – № 5. – С. 90 – 105.

7. 

Сяргейчык, Іван. Васількі: расказ / Іван Сяргейчык // За перамогу камунізму. – 1979. – 24 сакавіка. – С. 3 – 4.

8.

Сяргейчык, Іван. Вершы / Іван Сяргейчык // Пад гукі Паланеза: літаратурны альманах / Слонімскае літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса. – [Слонім], 2005. – С. 64 – 71.

9.

Сяргейчык, Іван. Горкая пяшчота: апавяданне-быль / Іван Сяргейчык // За перамогу камунізму. – 1988. – [7 ліст].

 10.

Сяргейчык, Іван. Горкі пыл Гіндукуша: афганскі дзённік / Іван Сяргейчык. – Мінск: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1991. – 95, [1] с., [1] л. партр. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”; № 3 (33)).

11.

Сяргейчык, Іван. Крык журавоў: верш / Іван Сяргейчык // Праца. – 1989. – 23 лютага. – С. 3.

12.

Сяргейчык, Іван. Любі і ведай свой край / Іван Сяргейчык // Слонімскі веснік. – 2000. – 9 снежня. – С. 3.

13.

Сяргейчык, Іван. Майскім ранкам: апавяданне / Іван Сяргейчык // За перамогу камунізму. – 1976. – 7 лютага.

14.

Сяргейчык, Іван. Ода солдатскому долгу: [тэкст песні] / Іван Сяргейчык // Слонімскі веснік. – 2003. – № 24. – 15 лютага.

 15.

Сяргейчык, Іван. “Пад гукі паланеза…” / Іван Сяргейчык // Слонімскі веснік. – 2005. – 20 красавіка.

16.

Сяргейчык, Іван. Сцяжынка школьная мая... Кн. 1. / Іван Сяргейчык. – [Слонім]: Слонимская типография, 2005. – 111, [1] с.: іл.

 17.

Сяргейчык, Іван. Халады: верш / Іван Сяргейчык // Слонімскі веснік. – 1991. – № 57. – 6 чэрвеня. – С. 3.

Публікацыі аб Іване Сяргейчыку:

1.

Войтка, Ірына. Сцяжынка школьная мая – ты стань шырокаю дарогай / Ірына Войтка // Слонімскі веснік. – 2005. – 19 кастрычніка. – С. 14.

2.

Войтка, Ірына. Яго любілі ўсе / Ірына Войтка // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 30. – 28 ліпеня. – С. 15.

3.

Камейша, Казімір. Самота (памяці Івана Сяргейчыка): верш / Казімір Камейша // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 30. – 28 ліпеня. – С. 15.

4.

Лешчанка, Вольга. Сонечныя праменьчыкі маленькіх перамог / Вольга Лешчанка // Рэспубліка. – 2006. – 29 красавіка.

5.

Літаратурная старонка памяці Івана Сяргейчыка // Слонімскі веснік. – 2006. – 8 жніўня. – С. 3.

6.

Марціноўскі, П. Іван Сяргейчык / П. Марціноўскі // Праца. – 1989. – 23 лютага. – С. 3.

7. Марціноўскі, П. Першая кніга земляка / П. Марціноўскі // Праца. – 1991. – 9 мая.
8. Прасняк, Сяргей. Наканавана лёсам / Сяргей Прасняк // Слонімскі веснік. – 2004. – 21 жніўня.
9. Прокофьев, Игорь. Последний бой Ивана Лукьяновича / Игорь Прокофьев // Слонімскі веснік. – 2009. – 19 жніўня. – С. 11.
10. Прокофьев, Игорь. “Стихи живут – и я живу на свете!..” / Игорь Прокофьев // Слонімскі веснік. – 2007. – 4 мая. – С. 4.
11. Сазонкина, Галина. Я буду жить… : [стихотворение, посвященное Ивану Сергейчику] / Галина Сазонкина. – Слонімскі веснік. – 2006. – 16 жніўня.
12. Саламаха, У. П.  З першапраходцаў “афганскай” тэмы / У. П. Саламаха // Званыя і выбраныя: кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій / У. П. Саламаха. – Мінск, 1999. – С. 125 – 126.
13. Саламаха, Уладзімір. Застаўся назаўсёды чалавекам… / Уладзімір Саламаха // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 30. – 28 ліпеня. – С. 15.
14. Сяргеева, М. Афганская праўда / М. Сяргеева // Слонімскі веснік. – 1991. – 13 красавіка. – С. 4.
15.

Чыгрын, Сяргей. Абавязак перад памяццю / Сяргей Чыгрын // Праца. – 1991. – № 69. – 6 ліпеня. – С. 3.