ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа"

“ Літаратура – мая любоў. Часам бывае капрызная, часам любіць падражніцца, але ні разу не здрадзіла мне. У цяжкія, самотныя хвіліны яна прыходзіць да мяне, каб падтрымаць, суцешыць. Я давяраю ёй свае думкі, раскрываю перад ёй свае пачуцці, якіх іншы раз так шмат бывае на душы. Я стараюся пазнаць яе таямніцы, працуючы ў розных жанрах: і празаічным, і драматургічным, і навуковым, і фантастычным, і гістарычным, і прыгодніцкім…”
А. Якімовіч.

Аляксей Мікалаевіч Якімовіч – беларускі пісьменнік, педагог, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990). Нарадзіўся Аляксей Мікалаевіч 15 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Парэчча  Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Парэцкай васьмігадовай школе. Першыя спробы пяра адносяцца менавіта да школьных гадоў. У гэты час у кнізе “Напісалі кніжку самі” было надрукавана першае апавяданне “Па дарозе са школы”, якая выйшла ў 1967 годзе. Закончыў філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў на Слонімшчыне — ў Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, працаваў арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы.
 З 1982 — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. З 1990 года-член Саюза Пісьменнікаў СССР.  З 2008 года—член Грамадскага аб’яднання Саюза Пісьменнікаў Беларусі. Працуе ў галіне дзіцячай і дарослай прозы, дзіцячай і дарослай драматургіі, займаецца падрыхтоўкай метадычнай літаратуры для настаўнікаў і бацькоў.
Выдаў кнігі для дзяцей і падлеткаў: “Гордзіеў вузел” (Мінск, 1987), Эльдарада просіць дапамогі” (Мінск, 1989), “Сакрэт Тунгускага метэарыта” (Мінск, 1993), “Пастка для пярэваратня” (Мінск, 1997), “Залатая дзіда” (Мінск, 2001). Усе кнігі, акрамя першай, з серыі “Бібліятэка прыгод і фантастыкі”.
Склаў паданні з мінулага “Пра багоў язычніцкіх” (Слонімская друкарня, 2000).
Выдаў казкі і гульні з малюнкамі школьнікаў Слоніма “Займальны алфавіт(Слонімская друкарня, 2001), апавяданні і казкі з малюнкамі школьнікаў Слонімскага раёна “Рыжык” (Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2013).
У сааўтарстве з З.М.Тамашэвіч выдаў “Дыдактычны матэрыял да ўрокаў навучання грамаце па раздзеле “Навучанне грамаце” курса “Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах” для студэнтаў (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, 2000). 
“Творчыя ўрокі па беларускай мове ў 3 класе” (№18, 19, 20), дадатак да часопіса “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”  (2017).
Казкі-падказкі” (Мінск: “Народная асвета”, 2012).
“Як дзядуля ў прыметы верыў” (Мінск: “Народная асвета”, 2012).
“Семь гісторый пра Ваўка і Вожыка” (Мінск: “Пачатковая асвета”, 2016).
“Я, Сямён і барабашка” (Мінск: “Народная асвета”, 2011).
“Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі” (Мінск: “Народная асвета”, 2017).
 Аповесць “Калі кукавала зязюля” (Мінск: “Народная асвета”, 2013).
 Вучэбна-метадычны дапаможнік “Творчыя ўрокі па беларускай мове ў 6 класе” (“Адукацыя і   выхаванне”, 2014).
Апавяданні, казкі “Хітрая ліса” (Мінск: “Народная асвета”, 2011).
Апавяданні, казкі, смяшынкі “Слёзкі Сонца” (Мінск: “Народная асвета”, 2014).
Апавяданні, казкі, смяшынкі “Каб мама ўсміхалася” (Мінск: “Народная асвета”, 2012).    Методическое пособие “Творческие уроки по русскому языку в 5-7 классах” (“Адукацыя і выхаванне”, 2014).
Аповесці, казкі “Металічны чалавек” (“Пачатковая школа”, 2016).
Метадычны дапаможнік “Забаўны алфавіт” (Мінск: “Народная асвета”, 2011).
Казкі, вершы, загадкі, скарагаворкі “Пагуляем у алфавіт” (“Адукацыя і выхаванне”, 2012), а таксама іншыя метадычныя распрацоўкі ў дамамогу настаўнікам для школьнікаў рознага ўзроста.
Тэатральныя пастаноўкі па п’есах

П’есы для дзяцей:

  • “Апошні Дыназаўрык” (Слонімскі драмтэатр, 1995).
  • “Белая Мышка” (Слонімскі драмтэатр, 2002).
  • “Вядзьмарка і Дыназаўрык” (Віцебскі акадэмічны тэатр імя Я.Коласа,   2009).
  • “Дзюймовачка” (Мазырскі драмтэатр імя І.Мележа, 2007).
  • “Добры Змей” (Слонімскі драмтэатр, Маладзечанскі драмтэатр, 1998).
  • “Ледзяныя зярняткі” (Пінскі драмтэатр, 2008).
  • “Маўглі” (Слонімскі драмтэатр, 1999).
  • “Навагоднія прыгоды Бураціна” (Мазырскі драмтэатр, Пінскі драмтэатр, 2007).
  • Прыгоды ў лясным гушчары” (Мазырскі драмтэатр27 кра
  • “Пудзіла” (Слонімскі драмтэатр, 2003).
  • “Спакуса” (Слонімскі драмтэатр)
  • “Хітрыкі Бабы Ягі” (Мазырскі драмтэатр, 2005).
  • “Хітрыкі Бабы Ягі” (Слонімскі драмтэатр, 1994).
  •  “Чарадзейныя суніцы” (Слонімскі драмтэатр, 1997).
  • В Тверском  театре Юного Зрителя 27 апреля 2017г. прошла премьера детективной пьесы-сказки для детей “Улыбка Шерлока Холмса”, которая номинировалась на высшую театральную премию России “Золотая маска”.