Нашы дасягненні

Зваротная сувязь

 

 

 

 

 


  


  

  11.06.2017 г. ДУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» мела магчымасць пабываць на першым абласным кніжным фестывалі «Кніга і час»  і прыняць удзел у аглядзе-конкурсе «Бібліятэчная пляцоўка» сярод раённых бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці. Па выніках конкурсу ўстанова атрымала дыплом першай ступені.
Дыплом
  ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” прыняла ўдзел у абласным конкурсе “На лепшую самаробную кнігу”, які праводзіўся ў межах падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне. На конкурс былі прадстаўлены тры кнігі: Сяргей Чыгрын “Легенды і паданні Слонімшчыны” у намінацыі ”На лепшае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага
аўтара” і “Каляндар школьніка 1947 год. Май” у намінацыі ”На лепшае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў” (аўтарскі калектыў “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа”), Ларыса Геніюш серыя “Беларускі кнігазбор” у намінацыі ”На лепшае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара” (філіял “Жыровіцкая сельская бібліятэка” і актыў бібліятэкі).
Па выніках конкурсу аўтарскі калектыў “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі ”На лепшае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў” “Каляндар школьніка 1947 год. Май”.
Дасягненні

 

Па выніках абласнога конкурсу "Чытаем беларускую кнігу "Слонімская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ўзнагароджана дыпломам І ступені.

йцу

Слонімская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма па выніках абласнога конкурсу "Установа культуры года" узнагароджана дыпломам І ступені.

123

 
 
 
 
 
OptionalRegion1