п

Новые поступления

Сацыяльныя сеці

п

ц

Сайт детской районной библиотеки

п

пп

СМИ

1

ц

События 2015-2016

  Мы рады вітаць Вас на сайце ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа"!

Спадзяемся, што наш сайт будзе для Вас эфектыўным памочнікам у пошуку неабходнай інфармацыі, а рэсурсы і паслугі нашых бібліятэк карысныя!

Зваротная сувязь

1



а
 Год науки

Областная библиотека

Правовой портал

а
1

Национальная библиотека

Слоним туристический

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи

цифрыЛегенды ГродненщиныВчера сегодня завтра

 

 


 
Навіны  
18.01.2018 г. На літаратурную гадзіну “Ходзіць добры дзед па свеце”, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння Міколы Чарняўскага  ў  філіял “Міжэвіцкая сельская бібліятэка”  завіталі вучні 2-х і 3-х  класаў ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццёвым шляхам Міколы Чарняўскага. Менавіта дзіцячая тэма стала асноўнай у творчасці паэта. Вучні чыталі вершы. Самымі актыўнымі былі Даша Нагель, Дзіма Лабар, Ліза Хекала, Арцём Утлік, Лера Дзянішчык, Аліна Ляшэвіч і іншыя. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.


 
14. 01. 2018 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Вясёлка цудаў”, прысвечанае святу Нараджэння Хрыстова. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Праменьчык” падрыхтавалі  для гасцей бібліятэкі падарункі – зробленыя сваімі рукамі рознакаляровыя зорачкі. У выкананні дзяцей гучалі віншаванні, песні, калядкі , тэатралізаванае прадстаўленне па матывах казкі “Марозка” , якія даставілі гледачам радасць і добры настрой. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка , які павіншаваў усіх прысутных са святам, а дзецям уручыў салодкія падарункі.



 
12.01.2018г. Каляднае чаяванне "Няхай у нашых душах будзе заўсёды зорачка Хрыста!" сабрала нямала цудоўных жанчын-аднавяскоўцаў у філіяле "Сянькоўшчынская сельская бібліятэка". Сталы з духмянай гарбатай напаўняліся каляднымі пернікамі, журавінамі, мёдам. З радасцю ўсе ўдзельнікі сустрэлі настаяцеля храма Вялікамучаніка Георгія Пераможца іярэя Уладзіміра Каляду з матушкай Ксеніяй, якія паказалі тэатралізаванае прадстаўленне "батлейка", фільм, праспявалі святочныя песні. Падарылі шмат радасці прысутным выступленні актыўных чытачоў бібліятэкі Захарчук Г.У., Пекарскай В,І., Ягаўдзік В.А.. Іярэй Уладзімір Каляда падараваў у бібліятэку кнігі і настольныя развіваючыя гульні для дзяцей. Такія сустрэчы дораць нам веру ў лепшае і натхняюць на міласэрныя паступкі!


 
11.01.2018. На літаратурнае падарожжа  “Волшебство французской сказки” па казках Шарля Перро, прысвечанае 390-годдзю з дня нараджэння вядомага і любімага дзецьмі ўсяго свету пісьменніка і паэта, ў філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Слоніма”. Шмат казак на свеце, але казкі Ш.Перро любяць ўсе дзеці. Чаму? Таму,  што яго казкі чарадзейныя, незвычайныя, незабыўныя. “Чырвоны капялюшык” – вядомая казка, гераіне якой споўнілася аж 320 гадоў. Ш.Перро за сваё жыццё напісаў шмат вершаў, паэм, казак. Усе яны падабаюцца дзецям ўсіх краін. Бібліятэкары разам з дзецьмі пагулялі ў віктарыну па казках, назвалі ўсе казкі пісьменніка.


 
10.01.2018 г.  Удзельнікі клуба “Сустрэча” сабраліся ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” на калядныя сустрэчы “Цуды ў калядны вечар”.  Гаспадыні вечара А.Барбарава і Ж. Цярэніна вельмі прыгожа павіншавалі ўсіх з Новым годам і Ражством Хрыстовым. Прагучалі цудоўныя песні і вершы. На вечарыну завіталі звычайныя Дед Мароз і Снягурачка і іншапланетныя Дед Мароз и Снягурачка,  якія таксама павіншавалі гасцей са святам і правялі шмат цікавых гумарыстычных конкурсаў.


 


 


 Архіў навін