п

Новые поступления

Сацыяльныя сеці

п

ц

Сайт детской районной библиотеки

п

пп


СМИ

1

ц

События 2015-2016

 




Навіны 2017 год

Навіны 2016 года
Навіны 2016-2015 года

Зваротная сувязь

1

Год науки

а
 
Президент Республики Беларусь

Гродненский исполнительный комитет

Слонимскитй исполнительный кабинет

БРСМ

Областная библиотека

Правовой портал

а
1

Национальная библиотека

Слоним туристический

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи

 

 

 


 
Навіны  
10.01.2018 г.  Удзельнікі клуба “Сустрэча” сабраліся ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” на калядныя сустрэчы “Цуды ў калядны вечар”.  Гаспадыні вечара А.Барбарава і Ж. Цярэніна вельмі прыгожа павіншавалі ўсіх з Новым годам і Ражством Хрыстовым. Прагучалі цудоўныя песні і вершы. На вечарыну завіталі звычайныя Дед Мароз і Снягурачка і іншапланетныя Дед Мароз и Снягурачка,  якія таксама павіншавалі гасцей са святам і правялі шмат цікавых гумарыстычных конкурсаў.


 
09.01.2018 г. У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбыліся калядныя сустрэчы “Свет каляднай зоркі”. Гасцямі мерапрыемства сталі інваліды па зроку. Вельмі цёпла ўдзельнікаў сустрэчы са святам павіншаваў айцец Уладзімір. Вядучыя вечарыны павіншавалі гасцей прыгожымі вершамі і прапанавалі  шмат цікавых  забаўляльных конкурсаў і пазнавальных віктарын.  Святочны  радасны настрой  падарыла вакальная група “Сузор’е” пад кіраўніцтвам Д. Мелкумян , якая на працягу гадзіны спявала для ўсіх прыгожыя песні.


 
09.01.2018 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” прайшла духоўная сустрэча “Чалавек і яго вышэйшае прызначэнне”. Госцем мерапрыемства быў настаяцель храма Вялікамучаніка Георгія Пераможца іярэй Уладзімір Каляда. На састрэчы прысутнічалі жыхары аграгарадка Васілевічы і вёскі Парэчча. Мерапрыемства праходзіла за святочным сталом, дзе гаварылася аб тым, як важна чалавеку тварыць дабро ў кожны момант свайго жыцця. У выкананні царкоўнага хора гучалі  святочныя  песні хрыстаславаў.

 
6.01.2018 г. У філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, прысвечанае Ражству Хрыстова “Светлый праздник Рождества – нет чудесней волшебства”.  На мерапрыемства быў запрошаны дырэктар Нядзельнай школы святар Барбажынскі Л. А. Бібліятэкар расказала вучням аб тым, як раней у нашай мясцовасці святкавалі свята Ражство Хрыстова. Дзеці з здавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі калядныя песні. Самымі актыунымі былі А. Лязерка, Ц. Лязерка, Д. Шчарблюк і іншыя. Для ўсіх прысутных настаўніцай Нядзельнай школы Барбажынскай Г. А. арганізаваны салодкі стол. Пасля мерапрыемства вучні разам са святаром завіталі амаль у кожны дом аграгарадка Вострава са святочнымі віншаваннямі і калядкамі. Шчодрыя жыхары аграгарадка Вострава частавалі прысмакамі і пірагамі.

 
6.01.2018 г. У аграгарадку «Міжэвічы» прайшлі Калядныя вандраванні “Свет Рождества”. Пад музычнае суправаджэнне ў тэатралізаваных касцюмах супрацоўнікі  культуры: філіял “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” і філіял “Міжэвіцкі цэнтр культуры”   парадавалі аднавяскоўцаў песнямі і камедыйнымі сцэнкамі. Ражаныя жадалі гаспадарам у дамы, якія заходзілі  здароўя, сямейнага шчасця і дастатку. Сардэчна гасцей сустракалі аднавяскоўцы.

 
 6.01.2018 г.  З нецярпеннем чакалі жыхары аграгарадка  Сасноўка  Ражство Хрыстова, бо ведалі, іх будзе віншаваць са святам гурт калядоўшчыкаў – бібліятэкар філіяла "Сасноўская сельская бібліятэка" і супрацоўнікі філіяла "Сасноўскі цэнтр досуга". Вяскоўцы з радасцю сустракалі і віталі ў сваіх хатах Зорканошу, Механошу, Цыгана з Мядведзем і Цыганку з Казой. Шмат добрых пажаданняў пачулі яны ў свой адрас ад калядоўшчыкаў, за што былі шчодра аддзячаны.


 
04.01.2018 г. Супрацоўнікі філіяла «Гарадская дзіцячая бібліятэка» гасцінна сустракалі вучняў прышкольнага лагера ДУА “Гімназія №1 г. Слоніма” на  святкаванне Каляд. Для дзяцей быў арганізаваны пазнавальны пазл «Няхай у душы будзе зорачка Хрыста». Дзеці даведаліся аб традыцыях святкавання Ражства Хрыстова і з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў калядаванні. З каляднай зоркай на посах чыталі калядныя вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў навагодняй віктарыне, гулялі ў зімовую гульню «Прымерзлі». Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з цікавай навагодняй кніжнай выставай.

 
03.01.2018 г. У чытальнай зале філіяла «Гарадская дзіцячая бібліятэка» прайшло казачнае падарожжа пад назвай «Страна мечталия». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Слоніма». Разам з бібліятэкарам Марынай Сідаравай дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па розных станцыях. На станцыі «Родная сторонка» правяралі свае веды ў беларускай мове, на станцыі «Умняша» адгадвалі загадкі, на станцыі «Дэтэктыўнае агенцтва» знаёміліся з прыгодніцкай літаратурай і шукалі сляды лясных звяроў, на станцыі «Казачная» інсцэніравалі казку «Рэпка», а на станцыі «Гульнёвая» гулялі ў рухомыя гульні. Падчас свята вучні пазнаёміліся з многімі цікавымі кніжкамі.
1

1
 


 Архіў навін