Зваротная сувязь

111
1

1

а
 Год науки

Областная библиотека

Правовой портал

а
1

Национальная библиотека

Слоним туристический

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи

Легенды ГродненщиныВчера сегодня завтра

     
   

Мы рады вітаць Вас на сайце ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа"!

Спадзяемся, што наш сайт будзе для Вас эфектыўным памочнікам у пошуку неабходнай інфармацыі, а рэсурсы і паслугі нашых бібліятэк карысныя!

 

 

     
     
     
    23.12.2017 г. На гадзіну цікавага паведамлення “Вновь одела ёлочка кружевной наряд”  ў філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі вучні ДУА СШ№3. Новы год – свята, наступаючае ў момант перахода з апошняга дня года ў першы дзень наступаючага года. Большасць краін святкуе Новы год 1 студзеня. Бібліятэкар Аксана Беркус  расказала гасцям аб звычаях святкавання і гісторыі пра Новы год. Разам адгадвалі загадкі, чыталі вершы.  
1 11
    13.12.2017 г. Бібліятэкар філіяла "Сянькоўшчынская сельская бібліятэка"  Кур'ян Т.С. правяла для вучняў 6 класа ДУА "Сянькоўшчынская сярэдняя школа", членаў дзіцячага клуба па інтарэсах "Вясёлка" медыя-гульнятэку "Навагодняя казка". Тры каманды праяўлялі сваю эрудыцыю і змагаліся за прыз Дзеда Мароза. Усе ўдзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа па Трэццякоўскай галерэі і замацавалі веды аб творчасці мастакоў В. Васняцова, А. Саўрасава, І. Крамскога, Левітана. Цікавымі былі літаратурны конкурс "Адгадай урывак з твора", загадкі, песні на зімовую тэматыку, на выраб прыгажэйшай сняжынкі. Пераможцы каманды "Елкі" знайшлі ў падарунку запіску з просьбай - падзяліцца салодкім пачастункам з усімі сябрамі.
1 1
1 1
    06.12.2017 г. У чытальнай зале Слонімскай раённай бібліятэкі супрацоўнікам адддзела абслугоўвання і інфармацыі Русак А.А. была арганізавана сустрэча навучэнцаў УА “Слонімскі дзяржаўны прафесіянальна –тэхнічны ліцэй” з урачом-эпідэміёлагам санэпідэмстанцыі Шэпелевіч Любоўю Паўлаўнай. Падчас сустрэчы ўрач адзначыла, што праблема ВІЧ/СНІД на дадзены момант з’яўляецца сур’ёзнай праблемай сучаснага грамадства. Прысутныя былі інфармаваны  аб тым, як пазбегнуць захворвання, аб правілах паводзін, якія дапамогуць папярэдзіць узнікненне ВІЧ-інфекцыі. Сустрэча прайшла ў форме дыялога і выклікала зацікаўленасць у навучэнцаў, якія змаглі абмеркаваць хвалюючыя пытанні і атрымаць прафесіянальныя адказы.
1 1
    06.12.2017 г. Да Сусветнага дня валанцёра супрацоўнік “Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа” Алена Царык і старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа  Людміла Іванова правялі пасяджэнне круглага стала «Чужой бяды не бывае», мэтай якога стала абмеркаванне агульных пытанняў  і падвядзенне вынікаў валанцёрскай дзейнасці. Падчас мерапрыемства старшыня арганізацыі ўручыла пасведчанні вучням і навучэнцам, якія прымаюць актыўны ўдзел у валанцёрскім руху. Людміла Іванаўна выказала падзяку бібліятэкару Алене Царык за супрацоўніцтва з валанцёрамі.
1 1
    4.12.2017 г. Бібліятэкар філіяла “Гарадская бібліятэка №3” Пржавальская Н.А. правяла для вучняў 6 класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Слоніма” час трывожнага паведамлення “Новы дзень без СНІДа”. Бібліятэкар расказала аб важнасці праблемы ВІЧ/ СНІДа і асабістай адказнасці грамадзян за свае паводзіны і лад жыцця,  пазнаёміла дзяцей з кніжна-ілюстраванай  выставай  “Ведаць. Марыць. Жыць”,  на  якой – кнігі  з  парадамі “ на  здароўе”. Пад час  правядзення  мерапрыемства дэманстравалася прэзентацыя  “Сто  парад  на здароўе”.
11
    03.12.2017 г.  У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшоў дзень любві, дабра і міласэрнасці, прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў “Малітоўны шчыт”, на якім гучалі вершы, прытчы і песні аб добрых адносінах да сваіх блізкіх, суседзяў, сяброў, састарэлых і нямоглых акружаючых нас зусім незнаёмых людзях. Любіць бліжняга  - гэта адна з Запаведзяў, дадзеных нам ад Бога, і, калі ты завешся Чалавекам, не бойся дзяліцца цяплом сваёй душы, бо тое, што мы аддадзім , абавязкова вернецца  бумерангам, калі не нам, то нашым дзецям і ўнукам. Пасля мерапрыемства бібліятэкар Наталля Маразан і настаяцель царквы свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка наведалі сям’ю Міхлюк, якая выхоўвае двое дзяцей-інвалідаў Алену і Андрэя.  
1 1
1 1
    02.12.2017г. У філіяле "Сурынская сельская бібліятэка" была праведзена інфрмацыйная гадзіна "СНІД - што гэта?", прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам. Бібліятэкар расказала падлеткам што такое СНІД, ці з'яўляецца СНІД заразным захворваннем, як перадаецца ВІЧ-інфекцыя, якія групы насельніцтва найбольш схільныя рызыцы заражэння. Удзельнікаў мерапрыемства цікавілі такія пытанні, як: ці можна па знешняму выгляду вызначыць захворванне, ці варта асцерагацца зносін у побыце з людзьмі, заражанымі СНІДам, ці існуюць якія-небудзь спосабы лячэння ВІЧ-інфекцыі. Для адказаў на гэтыя і іншыя пытанні чытачам было прапанавана праглядзець відэа-ролік на гэтую тэму. Таксама была падрыхтавана кніжная выстава “За здаровы лад жыцця”.
1 1
    02.12.2017 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшоў інфармацыйны час “ Люди не должны умирать от СПИДа” да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. У рамках мерапрыемства была праведзена віктарына, падрыхтавана тэматычная выстава літаратуры па праблеме фарміравання адказных паводзін, прыведзены статыстычныя дадзеныя інфіцыраваных ВІЧ у краіне. Бібліятэкар расказала пра небяспечны вірус, пра шляхі перадачы, пра тое, як можна пазбегнуць заражэння.
1 1
    25.11.2017 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” была праведзена гульнёвая праграма “Літаратурная крыжаванка”. Крыжаванка па беларускіх і рускіх народных казках – для самых маленькіх чытачоў, крыжаванка па творах беларускіх і рускіх аўтараў – для вучняў старэйшых класаў. Дарослыя змагаліся ў разгадванні сканвордаў Вадзіма Булата. Пераможцамі сталі Аляксей Кавальчук (вучань 9 класа) і В.У. Каранюк (пенсіянер).
    ПАЭТ ЗЯМЛІ СЛОНІМСКАЙ.

д 24.11.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылося мерапрыемства пад назвай “Паэт зямлі слонімскай”, прысвечанае памяці доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі (1931-2008 гг.).

Па інфармацыі "СВ". Падрабязней.
    23.11.2017г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” прайшла літаратурна- музычная вечарына “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Класікі сусветнай літаратуры”. Цікава прайшла  віктарына ведаў “Заўсёды ішлі яны поруч”. У выкананні настаўнікаў і вучняў дзіцячай школы мастацтваў прагучалі песні на словы Я.Коласа і Я.Купалы.
1 11
    22.11.2017 г. У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Сустрэча” пад назвай “Песня – душа народа”. У чытальнай зале сабраліся людзі неабыякавыя да музыкі і народнай песні. Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у шматлікіх конкурсах, дзяліліся ўспамінамі аб выпадках з уласнага жыцця, звязаных з песняй, разам праспявалі лепшыя рускія і беларускія народныя песні.
1 1
1 1
    22.11.2017 г.  У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 215-годдзю нямецкага казачніка, рамантыка-гуманіста Вільгельма Гаўфа. Жыццё  яго было кароткім,  але вельмі яркім, бо ён строіў яго , як і яго героі на законах праўды, дабра і справядлівасці. Вільгельм Гауф пражыў няпоўных 25 гадоў, але пасля сябе аставіў цудоўную літаратурную спадчыну. Героі яго казак Маленькі Мук, Каліф-Аіст, Карлік-Нос знаёмы кожнаму з дзяцінства і не толькі па кнігах, яго казкі неаднаразова былі экранізаваны, многія тэатры міру ўключылі іх у свой рэпертуар. На мерапрыемстве дзеці чыталі казку “Маленькі Мук” пасля чаго адказалі на пытанні віктарыны па ёй, а затым усе разам паглядзелі мульфільм “Карлік – Нос”.
1 1
    17.11.2017 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю выдатнага савецкага паэта, драматурга, перакладчыка Самуіла Якаўлевіча Маршака  “Кто стучится в дверь ко мне?», якое наведалі вучні малодшых класаў ДУА “ Азярніцкая сярэдняя школа”. Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю С. Маршака, адказалі на пытанні віктарыны па творах аўтара , разгадалі красворд, чыталі вершы паэта. Вельмі спадабалася дзецям адчуць сябе маленькім  артыстамі пастаноўкі  верша “Старуха, дверь закрой”, пасля чаго ўсе частаваліся салодкімі пірагамі. 1 1
1 1
    З 3.11.2017 –  25.11.2017  У філіяле «Жыровіцкая сельская бібліятэка» праходзіць фотавыстава «Сямейная крэпасць». Выстава прысвечана тэме сям'і – адной з сапраўдных каштоўнасцяў у грамадстве на ўсе часы. На выставе прадстаўлены любіцельскія фатаграфіі сям'і Станкевіч, Каляда, Кавальчу к, Далгаполавых і іншыя. Здымкі – «захавальнікі» найважнейшых момантаў жыцця сям'і, гэта яе памяць, яе гісторыя і рэліквія. Фотаздымкі прадастаўлены Місіянерскім аддзелам Навагрудскай і Слонімскай епархіі.
1 1
1 1
    16.11.2017. Для ўдзельнікаў клуба “Надежда” у Цэнтры культуры і адпачынку праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя і электронная прэзентацыя  “Столетие спустя: революция 1917 года” да 100-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вядучыя загадчык філіяла  “Гарадская бібліятэка №3” Людміла Аскірка і загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №2”  Алена Лепко прапанавалі ажыццявіць завочнае падарожжа ў мінулае нашай краіны,  ў гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі праз кадры старых кінастужак, вершы паэтаў тых часоў і  песні розных часоў нашай гісторыі. Вядучыя напомнілі паважаным гасцям аб тым, што зберажэнне ў Беларусі 7 лістапада ў якасці дзяржаўнага свята – гэта не спроба зберагчы мінулае. Гэта сведчанне таго, што мінулае забываць нельга. Пад апладысменты ўдзельнікаў клуба Людміла Аскірка праспявала песню. Разам танцавалі і спявалі песні ўсіх часоў і народаў.
1 1
1
    14.11.2017 г. У музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа для навучэнцаў  УА “Слонімскі дзяржаўны палітэхнічны прафесіянальны ліцэй” прайшла тэматычная экскурсія “Літаратурная Слонімшчына”. Галоўны бібліятэкар Алена Русак падрабязна пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю вядомых пісьменнікаў нашага краю. Навучэнцы з вялікай зацікаўленнасцю разглядалі кнігі з аўтографамі, задавалі пытанні. и
     
    12.11.2017г. У філіяле "Сурынская сельская бібліятэка" была праведзена віктарына "Волшебница из Стокгольма", прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння дзіцячай пісьменніцы А.Ліндгрэн. Бібліятэкар  расказала юным чытачам біяграфію і творчы шлях пісьменніцы. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны па ўсім вядомай і любімай казцы "Малыш и Карлсон".
и
    12.11.2017г. Для дзяцей старэйшай групы ДУА “Драпаўскі яслі-сад” бібліятэкарам  філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” Маразан Н.Л.  быў арганізаваны экалагічны ўрок “Каб птушкі на зямлі спявалі”. Мэтай мерапрыемства было  пашырэнне ведаў дзяцей аб птушках, якія жывуць у Беларусі і выхаванне ў дзяцей беражлівых адносін да роднай прыроды.
1 1
1
    12.11.2017г. Філіял «Мяльканавіцкая сельская бібліятэка» прымаў маленькіх гасцей. Дабрыян Марына, Дабрыян Яўген, Кавалеўскі Аляксандр, Жукоўская Ганна, Крылюк Назар, Ляшэвіч Аліна і іншыя сталі ўдзельнікамі літаратурнага падарожжа да 130-годдзя С.Я.Маршака «Наш Маршак», якое для іх наладзіла бібліятэкар Святлана Гулевіч. Падчас правядзення мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, прынялі ўдзел у гучных чытаннях твораў С.Я.Маршака. Самыя ўважлівыя адказалі на пытанні віктарыны. 1 1
    09.11.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла літаратурна-музычная вечарына “Якуб Колас — беларускі пясняр”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, вучонага, педагога, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесіянальнага ліцэя, якія выступілі з вершамі Я. Коласа. Вядучыя вечарыны распавялі пра жыццёвы і творчы шлях вядомага пісьменніка, пазнаёмілі з неверагоднымі фактамі звязанымі з яго лёсам. Цудоўныя музычныя падарункі гучалі ў выкананні Лашчэўскага Паўла і Крамнік Паліны. Дмухоўская Марыя прачытала прысутным свае вершы-прысвячэнні Я. Коласу, а ў выкананні Сазонкінай Галіны  пачулі вершы Коласа ў перакладзе на рускую мову.  У гасцёўні дзейнічала кніжная выстава “Летапісец свайго народа”, былі зроблены і раздадзены рэкамендацыйныя закладкі.
1 1
1 1
1 1
    5.11.2017г.  У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшла гутарка “100 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі: Урокі гісторыі”, якую правёў іерэй Леанід Сенчанка. Вельмі цяжка даць якую – небудзь гістарычную адзнаку тым далёкім ад нас падзеям, мы можам толькі канстатаваць факты. Вывучэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі  і сёння не страціла сваей актуальнасці, бо яно непасрэдна звязана з рашэннем праблемы вайны і міра.
1 1
   

4.11.2017 г. Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа прайшла ў філіяле "Міжэвіцкая сельская бібліятэка". Для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя па творчасці паэта. Пранікнённа гучалі яго вершы  ў выкананні бібліятэкара і вучняў.

1 1
    Відэасюжэт на Слонімскім тэлебачанні "Ці чытаюць кнігі жыхары Слоніма?".
    27.10.2017 г. Ва ўтульнай літаратурна-музычнай гасцёўні “Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа” адбылася прэзентацыя кнігі “Гісторыя Сапегаў”, з удзелам беларускага паэта і перакладчыка М. Скоблы, спявачкі, барда Т. Матафонавай-Грыневіч, слонімскага пісьменніка і краязнаўца С. Чыгрына.  Каардынатар і рэдактар выдання Міхась Скобла распавёў цікавую гісторыю сустрэчы з ўкладальнікам  выдання Яўстахам Сапега, які склаў кнігу пра свой род. Сяргей Мікалаевіч расказаў прысутным пра  слонімскага старасту, канцлера Вялікага княства Літоўскага  Льва  Сапегу, які ў свой час зрабіў Слонім культурным, прамысловым і палітычным цэнтрам. Менавіта гэта сустрэча паспрыяла з’яўленню ўнікальнага выдання “Гісторыя Сапегаў”. Спявачка Таццяна Матафонава-Грыневіч выступіла з выдатнымі беларускімі песнямі. На памяць аб сустрэчы Міхась Скобла падарыў  кнігу з аўтографам у музей беларускай кнігі.
1 1
1 1
    22.10.2017 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” адбыўся вечар духоўнай паэзіі пад назвай “Гары ярчэй, мая лампада”. У рамках вечара праходзіў конкурс на лепшае чытанне вершаў, у якім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў ДУА “Азярніцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” Міхлюк Алеся, Раманіна Дар’я, Шумец Аляксандра, Самута Юлія, Хімерык Вольга і Хімерык Максім. Кожны з ўдзельнікаў конкурсу атрымаў у падарунак кнігу, а лепшым чытальнікам  журы, у складзе настаўнікаў  Максімчык А.У., Філітарчык Г.С. і медработніка  Шуляк Л.Г.,  прызналі Шумец Аляксандру. На сустрэчы  прысутныя пазнаёміліся з творчасцю Шуляк Ліліі Георгіеўны, вершы якой уразілі сваей пранікненасцю, душэўнасцю і жыццевай мудрасцю. Мерапрыемства было цікавым як для дарослых, так і для дзяцей, бо закранула тэму чалавечых адносін, незалежна ад узросту і палажэння ў грамадстве.
1 1
1 1
    20.10.2017г. У філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы" адбылася літаратурная гасцёўня, прысвечаная 125-гаддзю з дня нараджэння расійскай паэткі М.І. Цвятаевай пад назвай "Моим стихам настанет свой черёд…". На мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэткі. Былі прачытаны найбольш яскравыя яе вершы: " Я с вызовом ношу его кольцо", верш з цыклу "Имя твое-птица в руке", верш з цыклу "Стихи Пушкину", "Вчера ещё в глаза глядел...", "Идешь на меня похожий",  "Моим стихам, написанным так рано".
1 1
    20.10.2017 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” выязны прыем жыхароў Азярніцкага сельсавета вяла загадчык  аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Юнчыц Н.С. Вяскоўцы звярнуліся да Наталлі Станіславаўны з хвалюючымі  іх пытаннямі і выказалі падзяку за магчымасць непасрэдна пагутарыць з прадстаўніком  раённага кіраўніцтва .   
1 1
1
    20.10.2017 г. Філіял "Гарадская бібліятэка № 4" правёў літаратурна-музычную гасцёўню, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, вучонага, педагога, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кадэты 6 "Г" класа сярэдняй школы № 9, класны кіраўнік Герасімчык Віктар Фёдаравіч. Для вучняў была падрыхтавана прэзентацыя пра жыццё і творчасць беларускага пісьменніка і  выстава на якой былі прадстаўлены друкаваныя выданні, дыскі, прысвечаныя Я. Коласу.
1 1 1
    18.10.2017 г. Супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” былі рады вітаць у чытальнай зале на чарговым пасяджэнні літаратурна-краязнаўчай гасцёўні “Краяведайкі” вучняў 8 класа гімназіі №1, каб адзначыць 765-годдзе нашага горада Слоніма. У госці на мерапрыемства прыйшоў наш зямляк – беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст – Сяргей Мікалаевіч Чыгрын. Сустрэча праходзіла ў выглядзе гістарычнага экскурса, а павадыром яе выступіў Сяргей Мікалаевіч. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі электронную віктарыну, а вучні разам з пісьменнікам адказвалі на пытанні. Напрыканцы пасяджэння Сяргей Мікалаевіч прэзентаваў сваю новую кнігу па гісторыі слонімшчыны “Слонімскія гісторыі: Людзі, Падзеі, Выданні”.
1 1 1
    14.10.2017г. Філіял "Сурынская сельская бібліятэка", філіял "Сурынскі цэнтр дасуга" і ДУА "ВВК Рахавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа" правялі свята "Песню для цябе пяю мая матуля". Бібліятэкар Наталля Амшэй адкрыла свята вершам "Говорил нерожденный малыш". Дзеці пачатковых класаў паказвалі сцэнкі, чыталі вершы, мастацкі кіраўнік Дудчык Людміла спявала песні. У адрас усіх матуль было сказана вельмі шмат цёплых слоў ад вядучых мерапрыемства, вучняў 7 класа, Амшэя Арцёма і Чыкавай Насці. Для матуль была прадстаўлена выстава малюнкаў "Мая мама". Свята атрымалася па-сапраўднаму цёплым.
а а а
    З 11.10. па 14.10. у чытальнай зале Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа праходзіў агляд літаратуры “Женщина! — нет слова прекрасней”, які быў прысвечаны Дню маці. Галоўны бібліятэкар Алена Русак паведаміла наведвальнікам бібліятэкі пра гісторыю Дня маці і пазнаёміла з літаратурай прадстаўленай на выставе. Агляд атрымаўся цікавым і пазнавальным.
и
    14.10.2017 г.  У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка”  адзначылі свята  “Царица моя Преблагая»,  прысвечанае Пакрову Багародзіцы і Дню маці. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Праменьчык” падрыхтавалі віншаванні для ўсіх, хто прыйшоў у гэты святочны дзень у бібліятэку, а  самыя цеплыя словы гучалі ў адрас любімых матуль.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхавацелі і выхаванцы Драпаўскага яслі – сада.  Іерэй Леанід Сенчанка расказаў  аб гісторыі ўзнікнення свята Пакрова і пажадаў прысутным  ва ўсіх справах спадзявацца на дапамогу Божай Маці. Свята прадоўжылася за салодкім сталом.
1 11
    14.10.2017 г. Філіял "Міжэвіцкая сельская бібліятэка" сумесна з філіялам "Міжэвіцкі цэнтр культуры" арганізавалі вечарыну "І шчырасць іхняя і ласка", прысвечаную  Дню маці. Ва ўтульнай зале сабраліся мамы са сваімі дзеткамі і бабулі. На працягу мерапрыемства гучалі віншаванні і словы падзякі, песні і вершы. Свята атрымалася па-сапраўднаму цёплым і вясёлым.
1 1
    12.10.2017 г. Вечарына добрых сустрэч  “Мая мама – лепшая ў свеце” прайшла  для  9“А” класа  ДУА “Сярэдняя школа №2”. На мерапрыемства завіталі мамы вучняў, семінарысты МінДС на чале з іерэем Іванам Канановічам. Вядучая вечарыны Аксана Беркус павіншавала мам са святам, вучні і семінарысты выканалі музычныя творы, разам удзельнічалі ў конкурсна-гульнёвай праграме,  якую правяла бібліятэкар філіяла “Гарадская бібліятэка №2”.
в в
в в
    12.10.2017 г. У атмасферы цеплыні і ўзаімадаверу  ў Слонімскай раённай бібліятэцы  імя Я. Коласа прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Образ, бережно хранимый», прысвечаная Дню маці. Шмат цёплых слоў прагучала ад вядучай мерапрыемства, дырэктара ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа”  Л. У. Рэпінскай. Удзельнікаў свята павіншавала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Н. М. Грасевіч. Ганаровым госцем на свяце стала мама, бабуля прабабуля, выдатная жанчына, чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, бібліятэчны сябар Галіна Сазонкіна, якая ў гэтыя кастрычніцкія дні адзначала свой юбілей.Сардэчныя віншаванні з нагоды юбілейнага дня нараджэння, пажаданні моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту гучалі ў адрас Галіны Віктараўны. Удзельнікаў святочнай вечарыны віншавалі вершамі і песнямі, прысвечанымі жанчыне-маці: Дар’я Мелкумян, Людміла Аскірка, Людміла Карымава, Жана Іванова, Алена Лепко. Уласныя вершы пра маці чыталі Галіна Сазонкіна і Марыя Дмухоўская. Прысутных зацікавіла выстава карцін  «Авторское рукоделие» бібліятэкараў філіяла «Гарадская бібліятэка №2» Ларысы Палуносік і Аксаны Беркус.
1 1
1 1
1 1
1 1
    3.10.2017г. Электронная прэзентацыя  пад назвай  “Якуб Колас – класік беларускай літаратуры” да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа прайшла ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2”. На мерапрыемства завіталі вучні 5”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Слоніма”. Бібліятэкары Аксана Беркус і Ларыса Палуносік  прапанавалі вучням цікавую інфармацыю пра песняра беларускага народа, прачыталі вершы класіка і вершы, прысвечаныя памяці народнага паэта. Расказалі пра раённую бібліятэку, якая носіць імя Я.Коласа і запрасілі на экскурсію. На прыканцы правялі віктарыну, дзеці дружна адказвалі на пытанні вядучай.
в в

в в
    3.10.2017 г. Дзень бібліятэк, прымеркаваны да Тыдня культуры, адзначалі ва ўсіх бібліятэках раёна. Слонімская раённая бібліятэка імя. Я. Коласа і філіялы «Гарадская бібліятэка №1», «Гарадская дзіцячая бібліятэка» у скверы арганізавалі бібліятэчную пляцоўку «От первых свитков до больших томов». Былі прадстаўлены кніжныя выставы «Запрашаем у свет кнігі», «От истоков до современности», прысвечаныя 500-годдзю беларускага  кнігадрукавання, «З думай пра Беларусь», да 135 годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, класікаў беларускай літаратуры. На жаль, правядзенню выставы пад адкрытым небам перашкодзіў распачаты дождж. Удзельнікі мерапрыемства былі запрошаны ў сцены бібліятэк, дзе маглі паўдзельнічаць у акцыі "Чытаем творы Я. Коласа разам», наведаць музей беларускай кнігі, пачуць гуказапіс вершаў слонімскіх паэтаў.
1 1
1 1
1 1
    03.10.2017 г. У філіяле “Дзіцячая раённая бібліятэка” адбыўся вечар-экспромт «Супер бабушка-сударушка», прысвечаны Дню сталых людзей. На мерапрыемства сабраліся пенсіянеры - ветэраны працы філіяла “Аўтобусны парк  № 3 г. Слонім”. Бібліятэкар Алена Якута пазнаёміла прысутных з гісторыяй свята. Затым далейшая гутарка прайшла пад дэвізам «Эліксір маладосці». Усе дзяліліся меркаваннем,  як захаваць сябе ў добрым настроі, распавядалі аб сваіх любімых стравах, якія любіць уся сям'я і якія можна хутка прыгатаваць калі нечакана прыйдуць госці, дзяліліся сакрэтамі аб тым, як весці гаспадарку і выхоўваць унукаў і знаходзіць час для сябе і свайго любімага занятка. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі смешныя гісторыі з жыцця, зачытваліся гумарыстычныя вершы і спяваліся ўсімі вядомыя і любімыя песні.

1 1
1 1
    1.10.2017 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны 125-годдзю Марыны Цвятаевай, на які былі запрошаны чытачы сталага ўзросту. Наведвальнікі літаратурнай гасцінай пазнаеміліся з жыццём і творчасцю  паэткі, паслухалі запісы даўно вядомых і любімых песень , складзеных  на яе вершы сучаснымі кампазітарамі – “Мне нравится, что вы больны не мной...”, “Реквием”, “Я тебя отвоюю…”. Прадоўжыўся вечар за салодкім сталом віншаваннямі ў адрас састарэлых людзей , а таксама з прафесійным святам былых  настаўнікаў Азярніцкай сярэдняй школы Несцер Е.В., Цупрык В.М., Лішык Е.К., Куніцкага І.І., Салаўёвай А.М., якія знаходзіліся сярод удзельнікаў мерапрыемства. 
й й й
    1.10.2017 г. У рамках абласной дэкады «Залаты ўзрост», прысвечанай Дню пажылых людзей  у філіяле “ Мяльканавіцкая  сельская  бібліятэка” прайшла гадзіна духоўнасці «Согреть старость добротой». На працягу ўсяго мерапрыемства госці – паважаныя чытачы бібліятэкі – чулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, добрага настрою, актыўнасці і даўгалецця. Самыя актыўныя чытачы бібліятэкі Сакалоўская Н. А., Вількоўская А. М., Ласіцкая В. М., Шынкевіч Л. Л. атрымалі кветкі і падарункі.
1 1 1
    1.10.2017 г. Ужо шмат гадоў у першы дзень кастрычніка адзначаецца цёплае і сардэчнае свята – Дзень пажылых людзей. У знак глыбокай павагі да людзей сталага узросту бібліятэкар філіяла "Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка" арганізавала віншаванне іх на даму. З кветкамі, цікавымі кнігамі і цёплымі словамі наведала бібліятэкар пажылых чытачоў бібліятэкі Зайцаву М.М., Фідрык І.І, Фідрык І.С. і  Людмілу Мікалаеўну Панашчык, былую настаўніцу павіншавала не толькі з днём пажылых людзей, але і з Днём настаўніка.
1 1 1
    28.09.2017 г.  У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” сабраліся інваліды па зроку на вечарыну , прысвечаную Дню сталага чалавека “Золотая осень серебряного возраста”. Да ўвагі гасцей прапанаваліся разнастайныя конкурсы:  “Ці ведаеце вы прымаўкі?”,  “Адзін дзень з мінулага жыцця”, “Хай душа спявае”, “Угадай мелодыю” і інш. Прыгожыя вершы і песні ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства гучалі падчас вечарыны.
1 1
1 1
    22.09.2017 г. ДУК «Слонімская  раённая бібліятэка імя Я. Коласа» прыняла актыўны ўдзел  у фестывалі кнігі «Кніжныя скарбы Беларусі», да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які праходзіў упершыню ў г. Гродна. Лялечны тэатр «Сонейка» філіяла «Дзіцячая раённая бібліятэка» прадставіў тэатралізаванае прадстаўленне па п'есе В. Ткачова «Заяц-гром».
         Да ўдзелу ў конкурсе «На лепшую самаробную кнігу» пададзены  4 творчыя работы калектываў філіялаў «Гарадская бібліятэка №1»,  «Гарадская бібліятэка №2»,  «Гарадская бібліятэка № 4»,  «Гарадская дзіцячая бібліятэка». Чытаць далей
    22.09.2017 г. Да 700-годдзя Навагрудскай епархіі  ў філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” адбылася выстаўка старажытных багаслужэбных кніг з фондаў царквы свяціцеля Мікалая, якой у гэтым годзе споўнілася 150 гадоў. Іерэй Леанід Сенчанка паведаміў прысутным аб прызначэнні кожнай з іх, адказаў на пытанні гасцей, а бібліятэкар Маразан Н.Л. расказала аб гісторыі Навагрудскай епархіі. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства змог асабіста паспрабаваць сябе ў ролі чытальніка стараславянскай мовы.
1 1 1
1 1
    21.09.2017 г. У філіяле "Міжэвіцкая сельская бібліятэка" адбылася сустрэча чытачоў са старажытнай праваслаўнай кнігай, прымеркаваная да 700-годдзя Навагрудскай епархіі. Дзеці і дарослыя мелі магчымасць разгледзець кнігі, дакрануцца да сапраўдных святынь сваімі рукамі. Арганізаваў выставу сакратар выдавецкага савета Навагрудскай епархіі протаіерэй Генадзь Логін.
й 1 1
    20.09.2017 г. У рамках святкавання 700-годдзя з часу заснавання Навагрудскай епархіі філіял «Сялявіцкая сельская бібліятэка» ладзіў выставу старажытных праваслаўных кніг. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сакратар выдавецкага савета Навагрудскай епархіі протаіерэй Г. Логін,  благачынны Слонімскай царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі.
я я
я я
    20.09.2017г. У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” на чарговае пасяджэнне сабраліся ўдзельнікі клуба “Сустрэча”. Цікавыя кветкавыя кампазіцыі ўпрыгожылі зал. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з  легендамі пра кветкі, прынялі ўдзел у віктарыне. Шмат карысных парад прапанавала фларыст С. Серада. Гучалі вершы і песні прысвечаныя кветкам. Для ўдзельнікаў мерапрыемства на пазнавальнай выставе была прапанавана літаратура па кветкаводству.
и и

р р

    15.09.2017 г. У рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая раенная бібліятэка”  з вучнямі 4 “Б” класа СШ № 5 арганізавалі кніжны агляд творчасці нашага земляка пісьменніка Аляксея Якімовіча «Казачныя навукі». У выглядзе слайд-прэзентацыіі і аглядам кніг на выставе бібліятэкар Таццяна Сявец распавяла пра жыццевы і творчы шлях пісьменніка. Дзецям быў паказаны лялечны спектакль “Чаму Заяц летам шэры, а зімою белы”. На мерапрыемства быў запрошаны і сам пісьменнік Аляксей Мікалаевіч Якімовіч, які рассказаў дзецям пра свае новыя кнігі “Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі”, “Сем гісторый пра Воўка і Вожыка” і “Металічны чалавек”, пра прэм’еру п’есы пра Шэрлака Холмса, што адбылася ў Расіі.  Цікавым было паслухаць пра тое, як аўтар знаходзіць тэмы для сваіх твораў, якую асалоду для яго дастаўляе пісаць для дзяўчынак і хлопчыкаў, якім пісьменнік пажадаў больш чытаць і гаварыць па-беларуску.
а а
а а
    15.09.2017. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” у рамках акцыі “Гаворым і чытаем па-беларуску”  для вучняў малодшых класаў Азярніцкай сярэдняй школы было праведзена  свята  “Гэты цуд завецца – кніга”. Вядучыя  Самута Юлія і Раманіна Дар’я  правялі ролевую гульню “ Я – чытач “, прапанавалі ўдзельнікам свята расказаць верш на беларускай мове , адказаць на пытанні казачнай віктарыны,  запрасілі дзяцей да цуда- кветкі, на якой расцвілі  кветачкі-загадкі, прачытаць і адгадаць беларускія загадкі. Бібліятэкар Маразан Н.Л. запрасіла дзяцей часцей наведваць бібліятэку і больш чытаць на роднай мове.
м м
м м
    15.09.2017 г. Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Слонімскай раённай бібліятэкі імя. Я.Коласа для ўдзельнікаў метадычнага аб’яднання бібліятэкараў сярэдніх навучальных устаноў была арганізавана аглядная экскурсія па бібліятэцы і музею беларускай кнігі. Тамара Гайдук пазнаёміла прысутных з гісторыяй бібліятэкі, рэдкімі друкаванымі выданнямі з музейнай калекцыі. Таксама гасцям былі паказаны буктрэйлеры, падрыхтаваныя бібліятэкарамі чытальнай залы.
1 1
1 1
    15. 09.2017 г.  У філіяле “Гарадская бібліятэка №4” прайшлі  гучныя чытанні “Прайсці праз вернасць”, прысвечаныя  105-годдзю   М. Танка для вучняў  6 “В” класа СШ №10. Школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці М. Танка і слухалі вершы паэта анлайн на “Беларускай палічке”   http://knihi.com/Maksim_Tank/ (“Малітва”,  “Мой хлеб надзённы”, “Шчасце”, “Янук Сяліба”) і песню “Завушніцы” на верш М. Танка ў выкананні “Песняроў”.
ч ч
    14.09.2017 г. У філіяле “Гарадская бібліятэка №4” прайшоў  конкурс “Адгадай пісьменніка на партрэце – атрымай бібліятэчны бонус” – чытачам, якія наведвалі бібліятэку прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе. Удзельнікі, гледзячы на фотаздымак, павінны былі адгадаць знакамітых беларускіх пісьменнікаў. За правільныя адказы карыстальнікі атрымалі біблія-бонусы (карыстанне камп’ютэрам 30 хвілін бясплатна, карыстанне 1 кнігай на 5 дзён з камерцыйнага фонда бясплатна, карыстанне 1 кнігай з чытальнай залы на даму5 дзён  бясплатна і інш.). Конкурс аказаўся карысным  і цікавым, але для некаторых чытачоў складаным.
1 1 1
    14.09.2017 г. У рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая раенная бібліятэка” з навучэнцамі 4 “А” класа СШ № 3 правялі літаратурны калейдаскоп «Лепшыя беларускія кнігі з краіны Дзяцінства». Для прысутных падрыхтавалі агляд сучасных беларускіх кніг, якія павінны стаць аднымі з лепшых з прачытанных падчас чытацкай практыкі для дзяцей. Дзецям прапанавана было зачытаць урыўкі з кніг. Першыя кнігі, з якімі знаёмяцца з ранняга дзяцінства гэта казкі, таму і чытаць пачалі менавіта з іх. Зачыталі беларускую народную казку “Чаму кот пасля яды мыецца” і аўтарскія казкі беларускіх пісьменнікаў Янкі Галубовіча, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі, Ільі Шахрая, Наталлі Бучынскай і інш. Праз кнігу “Дзе Купала начавала” ўспомнілі і калыханкі. Вельмі шмат беларускіх дзіцячых вершаў, якія дапамагаюць навучыцца выразна чытаць, падняць настрой. У вершаванай форме складаюцца казкі, загадкі і скарагаворкі. Дзеці пазнаеміліся з кнігамі вершаў Генадзя Аўласенкі, Міколы Чарняўскага, Валянціна Лукшы, Віктара Качуры, Уладзіміра Паўлава і інш. Калі пісьменнік піша аповесці і апавяданні для дзяцей, то часцей за ўсе там адлюстроўваюцца ў якасці герояў таксама дзеці, якія трапляюць у незвычайныя мясціны, ці іх чакаюць захапляльныя прыгоды і павучальныя сітуацыі. Пра гэта можна прачытаць у творах Васіля Ткачова, Анатоля Зэкава, Сяргея Давідовіча, Міхася Слівы, Алеся Марціновіча, Таццяны Сівец, Алеся Бадака, Аляксея Якімовіча і інш. З захапленнем узяліся дзеці праглядаць кнігі пра легенды і паданні Беларусі Уладзіміра Ягоўдзіка і Віктара Гардзея. Пазнаеміліся і з кнігай В.А. Дынько “Дзе хаваецца небяспека”, у якой у даступнай форме падаюцца правілы паводзін для небяспечнага жыцця.
ф ф
ф ф
    15.09.2017г. У філіяле “Сурынская сельская бібліятэка” была праведзена гульнёвая праграма для дзяцей “Казачная ноч у бібліятэцы”, прымеркаваная да дня бібліятэк.
З ранняга дзяцінства мы чулі казкі. Чытаючы казкі, мы трапляем у цудоўны, загадкавы свет.
    Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі казкі па ўрыўках з іх і па ілюстрацыях казачных герояў, спаборнічалі ў конкурсе, хто больш ведае казак, вызначалі, хто з казачных герояў даслаў тэлеграмы, знаходзілі ўладальнікаў страчаных рэчаў. Гульнёвая праграма прайшла весела і цікава.
    13.09.2017 г. – 17.09.2017 г. На працягу інфармацыйнага тыдня "Гаворым і чытаем па-беларуску" у філіяле "Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка" гучала родная мова, былі прадстаўлены выставы-экспазіцыі "Мая беларуская кніга", "Творы беларускіх аўтараў", прайшоў конкурс чытальнікаў, на якім гучалі ўслых паэтычныя і празаічныя творы пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года - Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, П.Панчанкі і інш. Радасна, што мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове пакінулі след у дзіцячых душах. Шанаваць гэты духоўны скарб, паважаць гістарычную спадчыну, працягваць культурныя традыцыі продкаў –  абавязак кожнага, хто нарадзіўся, вырас і жыве на беларускай зямлі.
1 1
    З 11 па 15 верасня ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя. Я. Коласа ў рамках Тыдня бібліятэк праводзілася акцыя «Падары бібліятэцы кнігу", у якой прынялі актыўны ўдзел і прынеслі кнігі ў дар Сідаровіч Дзмітрый Уладзіміравіч, Бондар Валянціна Паўлаўна, Юшкевіч  Алена Паўлаўна, Яраш Ларыса Іванаўна, Грэйня Лілія Іванаўна. Выказваем шчырую падзяку нашым чытачам.
1 1
1 1
    З 11 па 14 верасня ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя. Я.Коласа ў рамках правядзення абласной акцыі «Гаворым і чытаем па-беларуску» была арганізавана экспазіцыя “Вітаем беларускую кнігу”. Бібліятэкары пазнаёмілі наведвальнікаў з артыкуламі перыядычных выданняў, літаратурай, прысвечанай 135- годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Асабліва зацікавілі чытачоў кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў, а таксама кнігі-юбіляры 2017 года.
1 1
    15. 09. 2017 г.  Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Слонімскай раённай бібліятэкі імя. Я.Коласа да Дня бібліятэк была праведзена аглядная экскурсія па бібліятэцы з вучнямі 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма”. Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з выданнямі з фондаў чытальнай залы і абанемента, з прадстаўленымі экспазіцыямі, прысвечанымі інфармацыйнаму тыдню “Гаворым і чытаем па-беларуску”: “Вітаем беларускае слова”, “Друкаваныя выданні для тых, хто хоча ведаць больш”, “З думай пра Беларусь” (да 135-годдзя са дня нараджэння Я. Коласа і Я. Купалы), “Слонім, табе мае шчырыя думкі і словы”. Напрыканцы бібліятэкары запрасілі вучняў запісацца ў бібліятэку.
1
    14.09.2017г. У філіяле "Сурынская сельская бібліятэка" у рамках інфармацыйнага тыдня "Гаворым і чытаем па-беларуску" прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна "Шлях друкаванага слова".Бібліятэкар расказала вучням групы падоўжанага дня "ДУА Рахавіцкі яслі-сад сярэдняя школа" гісторыю стварэння друкаванай кнігі. Дзеці з задавальненнем праглядзелі электронную прэзентацыю "Адкуль да нас прыйшла кніга".
1 1 1
    13.09.2017г.  Філіял “Гарадская бібліятэка №1” у рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” арганізаваў для супрацоўнікаў ААТ “Світанак” літаратурны круіз “Падарожжа па беларускай літаратуры”. Сумесна з бібліятэкарамі ўдзельнікі  мерапрыемства  вандравалі па гісторыі беларускай літаратыры, знаёміліся з сучаснай паэзіяй, прозай і выставай новых кніг, якія бібліятэка атрымала ў апошні час.
1 1
    12 верасня 2017 года аддзел абслугоўвання і інфармацыі Слонімскай раённай бібліятэкі праводзіў «Гучныя чытанні» ў скверы на плошчы Леніна. Удзел у мерапрыемстве  прынялі як актыўныя чытачы бібліятэкі, так і ўсе жадаючыя. Пад гукі прыгожай мелодыі ўдзельнікі  чыталі вершы Васіля Супруна, Анатоля Іверса, Сяргея Новіка- Пяюна, Алеся Сучка, Міколы Арочкі, Алега Лойкі і іншых слонімскіх аўтараў. На памяць аб сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі флаеры з запрашэннем наведаць бібліятэку.
1 1
1 1
    11.09.2017г.  Пад час інфармацыйнага тыдня  “Гаворым і чытаем па-беларуску” у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшлі гучныя чытанні твораў беларускіх аўтараў. Вядучая Аксана Беркус расказала пра пісьменніка Георгія Марчука, разам з дзецьмі чыталі казку Георгія Марчука “Несцерка”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з новымі кнігамі  казак: Расціслаў Бензярук “Патапка і яго сябры”, Анатоль Бутэвіч “Чараўніца Восень і Сцяжынка падарожніца”, Аляксей Якімовіч “Сем гісторый пра Воўка і Вожыка”, “Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі”, “Металічны чалавек” і іншыя.  
1 1
    8.09.2017г. У філіяле "Сянькоўшчынская сельская бібліятэка" прайшоў відэа-урок "Ефрасіння Полацкая: настаўнік, выхавацель і бібліятэкар". У кожнага народа ёсць святыні, пра  якія не павінны забываць удзячныя патомкі. Для беларусаў імя Ефрасінні Полацкай займае асаблівае, пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Аб усім гэтым  чытачы сярэдняга школьнага ўзросту даведаліся пад час мерапрыемства. Дзеці з задавальненнем паспыталі сябе ў ролі "вучняў" вялікай асветніцы, намалявалі прыгожыя пачатковыя літары, азнаёміліся з кнігай Ул. Бутрамеева "Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай".
1 1
1 1
    08.09.2017г.  Філіял “Гарадская бібліятэка №1” запрасіў навучэнцаў УА “Слонімскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй” на краязнаўчае падарожжа “Ад Скарыны да нашых дзен”, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.  Госці мерапрыемства  даведаліся пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны, пазнаёміліся  з электроннай прэзентацыяй  і кніжнай выставай аб гісторыі беларускага кнігадрукавання,  праслухалі цікавыя факты пра кнігі і прынялі ўдзел у віктарыне.
1 1
    6.09.2017 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка  Вялікія Шылавічы”  прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай “500 гадоў з часу выхаду ў свет “ПСАЛТЫРА”,  першай друкаванай кнігі на беларускай мове". Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, расказала пра кнігу "Францыск Скарына. Чалавек свету", якую ў 2017 годзе выпусціла выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", пра новы фільм беларускіх дакументалістаў "Першадрук" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
1 1
    6.09.2017 г. У філіяле "Міжэвіцкая сельская бібліятэка" да Дня беларускага пісьменства была праведзена пазнавальная віктарына "Кладовая мудрасці".
Дзень беларускага пісьменства сёлета асаблівы: 500 гадоў назад з друку выйшла першая беларуская кніга. Выдаў яе наш самы знакаміты суайчыннік Францыск Скарына. Пад час мерапрыемства ў вучняў праверылі веды аб самым знакамітым беларусе, чыё імя 500 гадоў таму прагрымела на ўсю Еўропу і заслужыла павагу не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Вучням былі зададзены пытанні аб жыцці Францыска Скарыны. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны.
    2.09.2017г. Да Дня беларускай пісьменнасці і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання у філіяле "Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка"
прайшла краязнаўчая гадзіна "Нам кніжку падарыў Францыск Скарына". Бібліятэкар нагадала пра дзейнасць славутага гуманіста, першадрукара, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай культуры - Францыска Скарыну. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову,
пісьменнік, вучоны, лекар, грамадскі дзеяч. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з ілюстраванным трохтомным выданнем А.Сушы "Францыск Скарына" з серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя".
1 1
    1.09.2017 г. У бягучым  годзе  Беларусь  святкуе 500 - год  беларускага кнігадрукавання.  1верасня бібліятэкар філіяла «Гарадская  бібліятэка № 3»  Пржавальская Н.А.  правяла  ўрок «Гісторыя  роднага  слова» з  вучнямі  6-га  і  8-га  класаў  у  ДУА «Сярэдняя школа №8». Наталля Альбертаўна   расказала пра значнасць  гэтай падзеі, звярнулася  да  вытокаў  нацыянальнай  культуры  беларускага  народа, падкрэсліла  ролю   Францыска  Скарыны  ў  развіцці  беларускага кнігадрукавання і цесную  ўзаемасувязь славянскіх культурных  традыцый.
1 1
    1.09.2017 г. Філіял "Сурынская сельская бібліятэка" запрасіў вучняў 2 класа ДУА "Рахавіцкая сярэдняя школа яслі-сад" разам з настаўніцай Шпак Галінай Фёдараўнай на пазнавальную гадзіну "Дню ведаў – добры дзень". Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставамі "2017 год - Год навукі", "500-годдзе беларускага кнігадрукавання", "Класікі беларускай літаратуры Якуб Колас і Янка Купала". Удзельнікі прасачылі складаны шлях фарміравання беларускай нацыі, яе культуры і дзяржаўнасці. Успомнілі выдатных людзей, якія ўнеслі ўклад у заснаванне, стварэнне і развіццё беларускіх кніг: Ефрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і інш.
1 1 1 1
    1.09.2017г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа для вучняў СШ №2, СШ №3 прайшоў урок “Мая Радзіма – Беларусь”.  Бібліятэкар Кацярына Загдай прадставіла агляд літаратуры «З думай пра Беларусь», прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Тамара Гайдук  пазнаёміла з мультымедыйным відэа-аглядам, прысвечаным 500-годдзю кнігадрукавання і правяла тэматычную экскурсію «Я. Колас — сын свайго народа » у музеі беларускай кнігі. Галоўны бібліёграф Ганна Ляшэвіч падрыхтавала Дзень бібліяграфіі па тэме “Кто ищет, тот всегда найдёт!”. Вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай і даведачнай літаратурай, якая знаходзіцца ў фондзе нашай бібліятэкі.

1 1
1 1
    25.08.2017 г.  У філіяле “Жыровіцкая сельская бібліятэка” адбылася гутарка са спецыялістам  “Хозяйствовать, оберегая землю”. На мерапрыемстве прысутнічалі: галоўны санітарны ўрач Слонімскага раёна Шапялевіч Віктар Уладзіміравіч і загадчык аддзела грамадскага здароўя ўрач-гігіеніст Шапялевіч Любоў Паўлаўна.  Кантактны фармат сустрэчы дазволіў прыцягнуць да ўдзелу аўдыторыю. Удзельнікі мерапрыемства мелі выдатную магчымасць атрымаць адказы на свае пытанні ад спецыялістаў.
!
    23.08.17 г. “Школа шчаслівай сям'і”  пад такой назвай  у філіяле "Жыровіцкая сельская бібліятэка” прайшла сустрэча чытачоў са святаром іерэем Алегам Пачкоўскім на тэму праблем разумення паміж дзецьмі і бацькамі. Мэта мерапрыемства – пабудова больш цесных узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі, адраджэнне сямейных традыцый, арганізацыя вольнага часу дзяцей і бацькоў,  прапаганда вопыту сямейнага выхавання.  Праграма мерапрыемства ўключала экскурсію ў Свята-Зосіма-Саваціеўскі манастыр у в. Вялікая Кракотка.
1 1
1
    Лето23.08.2017г.  У філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы" адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Пімена  Панчанкі. Бібліятэкар паведаміла прысутным пра біяграфію народнага паэта Беларусі, пазнаёміла з творчасцю і заслугамі аўтара.
1 1
    Лето22.08.2017. Кніга летам – гэта не проста адпачынак, а адпачынак карысны. З такой думкай пагадзіліся ўдзельнікі літаратурнай сустрэчы “Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней”, што адбылася ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка”.  Дзецям была прапанавана выстава “Лета з добрай кнігай”,  літаратурныя конкурсы і гульні.
1 1
    09.08.2017 г. Слонімскую раённую бібліятэку імя Я. Коласа наведала Тамара Шульц, старшыня Ліепайскай  беларускай абшчыны “Мара”. Для замежнай госці была праведзена аглядная экскурсія па бібліятэцы і тэматычная экскурсія ў музей беларускай кнігі. Галоўны бібліятэкар А. Русак падрабязна спынілася на прадстаўніках літаратурнай Слонімшчыны. Асаблівую цікавасць у спадарыні Шульц выклікала нядаўна адкрыўшаяся экспазіцыя ўнікальных дакументаў, перададзеных музею з Вялікакракоцкай бібліятэкі ім. Янкі Купалы. З мэтай рэкламы работы бібліятэкі і музея беларускай кнігі ёй падаравалі рэкламную і выдавецкую прадукцыю.
1 1
    Лето4.08.2017 г. Як зрабіць цікавым і запамінальным мерапрыемства ў бібліятэцы? Аказалася, вельмі проста. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” дзеці адправіліся ў падарожжа па беларускаму фальклору. Як тут усе дзіўна і незвычайна, гэта сапраўдны беларускі скарб, наша родная мова з яе  народнай мудрасцю, якая выражана ў легендах, казках, прыказках і прымаўках. Як цудоўна гучыць калыханка, якую спявае матуля свайму любаму сыночку – “Спі, сыночак, мой галубочак…”, а змяняе яе “Чаму ж мне ня пець”, якую так добра спяваць усім разам. А ці ісуюць беларускія міфы? Ды колькі яшчэ іх, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і дайшлі да нашых дзён ужо праз кнігу. І, ой, як страшна слухаць пра  Жалезную бабу, якая хапае непаслухмяных дзяцей і таўчэ іх ў сваей ступе, пра Лазніка і Хлеўніка, які можа да смерці заказытаць коней…Ды ці мала іх? Аж дух забівае… Ну, а далей беларуская народная гульня “Капустка”- гуляюць усе, столькі радасці і смеху. Цудоўна. А што яшчэ забыліся? Ды як жа без танцаў? Не бяда, што танчыць не ўмеюць, пад гукі полечкі ногі самі скачуць…
Як хутка праўшоў час! Але ж мы яшчэ абавязкова сустрэнемся, каб прадоўжыць наша падарожжа ў такі цікавы і нязведаны свет беларускай народнай творчасці.   


04.08 Азярніца 04.08 Азярніца

04.08 Азярніца

    Лето27.07.2017 г. У філіяле "Сянькоўшчынская  сельская бібліятэка" прайшлі гучныя чытанні "Гэтыя кнігі добрыя, я чытаю ад душы". Лета самае яркае пара года, калі хочацца асягнуць неабсяжнае! І наша, бібліятэкараў, задача –  зрабіць так, каб у гэтым творчым працэсе кніга займала важнае месца! Сумеснае чытанне ўслых ўсталёўвае сувязь свайго вопыту з вопытам іншых, збліжае падлеткаў, стымулюе і напаўняе зместам радасныя хвіліны духоўных зносін, выхоўвае ў дзецях дабрыню. Летам сельская бібліятэка напаўняецца чытачамі з розных гарадоў Беларусі. Таму мерапрыемства пачалося гульнёй "Знаёмства": трэба было назваць сваё імя, якое характарызуе рысу характару, любімую кветку і дрэва, якім відам спорту аддаеш перавагу, пры гэтым перадаваць "эстафету" – дакрананнем рукі і ўсмешкай.  Яскравым момантам сустрэчы сталі "Літаратурныя жмуркі", дзе ўсім удзельнікам па чарзе прапаноўвалася навобмацак выбраць схаваныя кнігі, зачытаць урывак на патрэбнай старонцы ўслых і зрабіць анонс кнігі. Галоўны вынік – жаданне ўзяць іх дадому і прачытаць. Гульня "Учынкі" яшчэ больш згуртавала дзяцей і дапамагла даведацца больш адзін пра аднаго.
1 1
1 1
    24.07.2017 г.  і  25.07.2017 г.  Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа ажыццявіла  выезды на прадпрыемствы:   Слонимское управление магистральных газопроводов ОАО "Газпром трансгаз Беларусь" і РУП «Белпошта».  Галоўны бібліёграф Ганна Ляшэвіч падрыхтавала для супрацоўнікаў прадпрыемстваў  бібліяграфічны агляд па выставе “Всем, кто любит книгу, — о том, что стоит почитать”, на  якой была размешчана мастацкая літаратура розных жанраў. Да ўвагі прысутных былі прадстаўлены буктрэйлеры па адной з кніг кожнага жанра і  відэа-прэзентацыя “Медиатека в библиотеке”.
1 1
    21.07.2017 г. У Музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа адбылося адкрыццё экспазіцыі рарытэтных дакументаў былой Вялікакракоцкай сельскай бібліятэкі-музея імя Я. Купалы “Не згасне святло Купалаўскіх скарбаў”. Бібліятэкар Алена Міско прадставіла наведвальнікам мерапрыемства  каштоўныя экспанаты, якія пачэсна змясціліся на паліцах музея. Гэта кнігі з аўтографамі, усяго 87 экзэмпляраў.
Асаблівую цікавасць ў наведвальнікаў мерапрыемства выклікалі фотаальбомы і гістарычны летапіс бібліятэкі «История библиотеки имени Янки Купалы д. Б. Кракотка Слонимского района», які змяшчае фотаздымкі арганізатараў бібліятэкі і яе чытачоў, летапіс бібліятэчнага жыцця, артыкулы перыядычных выданняў аб дзейнасці бібліятэкі, запісы і аўтографы ганаровых гасцей установы.
Сведкам многіх літаратурных свят і юбілеяў Вялікакракоцкай бібліятэкі стаў слонімскі пісьменнік і краязнавец Сяргей Чыгрын. Сяргей Мікалаевіч прысутнічаў на мерапрыемстве. Ён падзяліўся з прысутнымі сваімі ўспамінамі пра гісторычны лёс Купалаўскай бібліятэкі і яе чытачоў, выказаў намер напісаць кнігу пра гісторыю першай установы культуры, якой было нададзена імя беларускага песняра Янкі Купалы.
1 1
1 1
1 1
1 1
    Лето 20.07.2017г. У  бібліятэчным пункце Слонімскай раённай бібліятэкі імя. Я. Коласа прайшла экскурсія для наведвальнікаў аздараўленчага лагера «Вясёлка» ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Слоніма”. Гайдук Т.Б. расказала  дзецям, як правільна звяртацца з бібліятэчнымі кнігамі, што такое фармуляр, абанемент. Дзеці змаглі ўбачыць, якія бываюць кнігі. Падчас сустрэчы  дружна ўспомнілі герояў любімых казак і мультфільмаў, весела адгадвалі загадкі.
Напрыканцы экскурсіі ўсе жадаючыя запісаліся ў бібліятэку і выбралі  кнігі на свой густ.

1 1

1 1
1

    Лето 15.07.2017г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшоў дзень беларускай кнігі пад назвай “Напісанае застанецца”. Для наведвальнікаў  бібліятэкі была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, упрыгожылі якую вышываныя карціны, рушнікі і саматканыя пакрывала, зробленыя цудоўнымі рукамі  пастаянных чытачоў і ўдзельнікаў усіх бібліятэчных мерапрыемстваў Галожынай В.А. і Сыантовіч А.У.  Бібліятэкар  Маразан Н.Л. чытала вершы А.Лойкі, Л.Геніюш, М.Танка, прапанавала дзецям і дарослым кнігі на роднай беларускай мове. Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства было прыцягнуць увагу да роднай літаратуры і мовы, мовы нашых продкаў, якой мы павінны ганарыцца…
1 1
1 1
    Лето15.07.2017г. У філіяле «Сурынская сельская бібліятэка» прайшла віктарына “Сяброўства трэба берагчы”. У пачатку мерапрыемства вядучая сустрэчы  - бібліятэкар Наталля Амшэй разам з юнымі чытачамі пастараліся вызначыць, што такое дружба. Яны высветлілі, што яе абавязковымі прыкметамі з'яўляюцца ўзаемная шчырая сімпатыя, давер і цярпенне.  Не выклікалі асаблівых цяжкасцяў і загадкі пра сяброўства. Але самым цікавым момантам для іх апынулася гульня «Я і мае сябры!», у якой давялося адгадваць сваіх сяброў з завязанымі вачыма. Вынікам мерапрыемства, прысвечанага дружбе і вернасці, стала вызначэнне асноўных законаў дружбы. Дзеці самі іх пералічылі: не пакідаць сяброў у бядзе, не падманваць, не парушаць сваіх абяцанняў, паважаць і дапамагаць адзін аднаму ва ўсім.
1 1 1
    08.07.2017 г.  Філіял “Гарадская бібліятэка №1” і філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прынялі ўдзел у свяце, прысвечаным святым Пятру і Фяўронні. Па праваслаўных канонах гэтыя святыя з'яўляюцца нябеснымі заступнікамі сям'і і сямейных каштоўнасцяў. Адначасова ў парку адзначаўся 700-гадовы юбілей з дня заснавання Навагрудскай епархіі і 25-годдзе з дня яе адраджэння. На галоўнай пляцоўцы гарадскога парку адпачынку бібліятэкары арганізавалі  выставу  “Чытаем кнігу разам”.
1 1 1 1
    Лето07.07.2017г.  Для дзяцей-чытачоў філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” была арганізавана  краязнаўчая гадзіна “Любі і знай свой родны край”, галоўнай  мэтай якой было даследаванне легенды аб  Бяздонным  возеры, якое  ўразіла вандроўнікаў сваім спакоем і веліччу , непаўторным хараством  некранутай прыроды.                                                                                                                                      
Падчас невялікага падарожжа па родных мясцінах  быў  наведаны храм святога прарока Іліі ў в. Клепачы, аб гісторыі якога расказала Ракевіч Т.І.  Каля брацкай магілы, што знаходзіцца побач з храмам, юныя краяведы ўшанавалі  памяць загінуйшых у час Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейцаў, у ліку якіх генерал-маёр Хацкілевіч М.Г.  і  203 невядомых воіна Савецкай арміі.
1 1

11 1

    Лето07.07.2017 г. Да 135-годдзя Я.Купалы ў філіяле "Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка" прайшла паэтычная медыягадзіна "Паэт мужнасці і дабрыні". З дапамогай прэзентацыі чытачы даведаліся пра жыццё і творчасць паэта, слухалі вершы і песні на словы Янкі Купалы. Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі   чыталі вершы класіка беларускай літаратуры.
1 1 1
    Лето07.07.2017 г.  У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” прайшла літаратурная гадзіна “Заўсёды з намі Колас і Купала”, прысвечаная 135-годдзю нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі  старонкі жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, чыталі іх вершы, гулялі ў беларускую народную гульню “Конік”, прынялі ўдзел у слайд-віктарыне па творчасці славутых песняроў Беларусі..
1 1
    05.07. 2017 г. «Слаўных асоб у нашай гісторыі шмат», пад такой назвай для ўдзельнікаў прышкольнага  лагера ліцэя №1 ДУА “Слонімскі раённы ліцэй” Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа правяла гістарычны віраж, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гайдук Т. Б. расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята. На мерапрыемстве ўзгадалі герояў, чые імёны носяць вуліцы г. Слоніма, прагучалі вершы  М. Джаліля,  А. Твардоўскага. Дакументальны блок «Мінск у гады вайны» распавёў аб выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа.  Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі малюнкі на пяску Ксеніі Сіманавай пад назвай «Ты заўсёды побач». Гістарычны віраж завяршыўся віктарынай «Як мы ведаем Беларусь».
1 1 1
    01.07. 2017 г. Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшла патрыятычная гадзіна “Споём вместе гимн родной страны”.  Юным чытачам бібліятэкі  бібліятэкар Беркус А.В. расказала пра герб, сцяг і гімн, якія з’яўляюцца галоўнымі сімваламі Дзяржавы і па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце. Дзеці выказвалі свае меркаванні пра адносіны да нашай краіны.  “Я –  грамадзянін Беларусі” – так яны гаварылі пра сябе з гонарам.  Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, чаму яны павінны любіць і шанаваць сваю Радзіму і  як  зрабіць яе больш моцнай і багатай. 1
    30.06.2017 г. У літаратурнай гасцёўні Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа прайшоў факультатыў па краязнаўстве “Сустрэчы з мінулым і сучасным”, на якім адбылася прэзентацыя кнігі слонімскага журналіста, краязнаўца, пісьменніка Васіля Афанасіка “Загадкі слонімскіх святынь”. На мерапрыемстве прысутнічалі благачынны Слонімскай царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі, бібліятэкары гарадскіх і сельскіх бібліятэк, чытачы раённай бібліятэкі. Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчай дзейнасцю аўтара. Васіль Уладзіміравіч расказаў, што кніга прысвечана гісторыі праваслаўных храмаў Слонімшчыны, а таксама жыццю і дзейнасці тых святых, якія ў гэтых храмах служылі. У кнізе змешчаны фотоздымкі, якія адлюстроўваюць гісторыю слонімскіх святынь. Аўтар падараваў сваю кнігу з аўтографам у музей беларускай кнігі раённай бібліятэкі.
1 1
1 1
   
122
.06.2017г.  У філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы" прайшла гадзіна памяці, прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі тыя страшныя часы, зачыталі пісьмо 15-гадовай дзяўчынкі Каці Сусанінай,  верш  Ю. Друнінай  "На носилках около сарая", урывак з паэмы Р. Раждзественскага "Реквием". Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. 1 1

1 1

    22.06.2017г.  Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў філіяле "Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка" прайшло падарожжа ў гісторыю "Наша памяць стукае ў званы". На мерапрыемства былі запрошаны дзеці са школьнага лагера. Гаворка ішла пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Асобная старонка была прысвечана трагічнаму лёсу Хатыні. Дзеці пазнаёміліся з літаратурай ваеннай тэматыкі, а з дапамогай слайд паказу  змаглі здейсніць віртуальнае падарожжа па Хатыні.

1 1
1 1

    20.06.2017 г.  Работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” арганізавалі для дзяцей агітбяседку “Бібліятэчная палянка” летняга чытання.  Бібліятэкар разам з галоўным удзельнікам, казачным героям Бураціна, запрашалі ўсіх жадаючых пачытаць на свежым паветры. Дзеці чыталі казкі, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.  Вельмі спадабалася ідэя чытання на бібліятэчнай палянцы.

1 1 1

    18. 06. 2017 г. Філіялам “Азярніцкая сельская бібліятэка” было праведзена мерапрыемства, прысвечанае 135 – годдзю класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, на якім ішла размова аб жыццёвым і творчым шляху паэта. 
З  натхненнем чыталі вершы песняра роднай зямлі – “Бацькаўшчына”, “…Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні…”, “Яшчэ прыйдзе вясна” , “ У лесе” –выхавацель ДУА “Драпаўскі яслі-сад” Літвінава А.В., работнікі  Драпаўскага ЦНК Канапацкая А.М. і Дубовік А.І., у выкананні вакальнага гурта “Крынічанька” гучалі  песні на  словы паэта  – “Явар і каліна”, “Спадчына”.
    “Янка Купала! Сёння без яго творчасці  нельга ўявіць беларускай літаратуры. Яго паэзія адлюстроўвае шырокі свет чалавечых пачуццяў, паказвае сэнс людскога існавання”, - адзначыла ў сваім выступленні бібліятэкар Маразан Н.Л.  Хочацца зноў і зноў слухаць такое ёмкае, меладычна - паэтычнае і такое роднае кожнаму беларусу слова Янкі Купалы, які зваў народ з цемры да святла і заклікаў нас “людзьмі звацца…”.      

Azarnica AzarnicaAzarnica

   
16.06.2017 г.
У філіяле "Сянькоўшчынская сельская бібліятэка" адбылася літаратурна-музычная гадзіна "Наш гонар - Купала і Колас". Яе ўдзельнікамі сталі дзеці, якія наведваюць школьны лагер. Галоўная мэта мерапрыемства –  выхаванне пачуцця гонару за песняроў свайго народа, праз творы якіх свет пазнаў жыццё беларускага народа, звычаі, прыгажосць беларускай прыроды. Усе з задавальненнем слухалі музычныя творы на словы Я. Купалы і Я. Коласа, вадзілі карагод пад "Купалінку", гулялі ў "Ручаёк" пад "Лявоніху". Паэзія знакамітых паэтаў у выкананні дзяцей пра самыя блізкія сэрцу мясціны мілагучна разлівалася ў бібліятэцы.
1 1
1 1
    15.06.2017г. У філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” на сустрэчу “Вас вітае Кніжкін дом” сабраліся  дзеці з прышкольнага лагера  “Сонейка”.  Цікавыя факты  пра старажытныя і сучасныя бібліятэкі свету, аб значэнні кнігі ў жыцці чалавека паведаміла бібліятэкар Ала Канановіч. Дзеці выказвалі  свае меркаванні пра карысць чытання. Завяршылася сустрэча слайд-віктарынай “Па казачных старонках”. Пераможцамі сталі Даніла Шаркадзі і Аляксандра Лапко.
1 1
1
    15.06.2017 г. У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася сустрэча  члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, беларускага дзіцячага пісьменніка, нашага земляка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча з вучнямі прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа  №9 г. Слоніма” пад назвай ”Роднай мовы пяшчотнае гучанне”. На сустрэчы дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, з яго новымі творамі: “Сем гісторый пра Воўка і Вожыка” і  “Металічны чалавек”. Аляксей Мікалаевіч расказаў дзецям шмат цікавага пра родную мову, разам чыталі вершы і адгадвалі загадкі, якія склаў пісьменнік. Падчас мерапрыемства  да дзяцей завітала Купалінка, з ёй дзеці вадзілі харавод пад прыгожую беларускую народную песню. Праз усё мерапрыемства чырвонай ніткай праходзіла думка, што роднае слова –  люстэрка нашай культуры, яе захавальнік. Да мерапрыемства ў чытальнай зале была аформлена кніжная выстава ”Кнігі пісьменніка-земляка Аляксея Якімовіча”
1 1
1 1
1
    11.06.2017 г. ДУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» мела магчымасць пабываць на першым абласным кніжным фестывалі «Кніга і час»  і прыняць удзел у аглядзе-конкурсе «Бібліятэчная пляцоўка» сярод раённых бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці. Па выніках конкурсу ўстанова атрымала дыплом першай ступені. Усе фота.
1 1
1 1
    3.06.2017 г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” у рамках абласной акцыі “Кніга дорыць свята”  была праведзена гульнёвая праграма “Казачная ноч у бібліятэцы”, у якой прынялі ўдзел чытачы рознага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні  казачнай віктарыны ,разгадвалі загадкі, галаваломкі , а ў конкурсе “ Карусель казак” усе разам змаглі адправіцца ў казачную краіну “Лукамор’е”. Сустрэча  была вельмі цікавай, вясёлай, пазнавальнай і , як сама казка, вельмі добрай, бо толькі ў казках дарослыя могуць вярнуцца ў дзяцінства, а дзеці адчуць сябе “магутнымі волатамі”. Казкі вучаць нас быць добрымі, знаходлівымі, спагадлівымі, яны маюць чароўную сілу аб’ядноўваць вакол сябе  дарослых і дзяцей і заўсёды верыць у свае мары. 
1 1
1 1
    01.06.2017 г. Супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прынялі ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня абароны дзяцей. У скверы на плошчы Леніна прайшло свята “Падарожжа ў краіну дзяцінства”. Былі арганізаваны выставы кніг  «Про всё на свете» , «С книгой в мир интересных наук». Для ўсіх жадаючых праводзіліся цікавыя конкурсы і віктарыны.
1 1
1 1
    01.06.2017 г. У філіяле "Сянькоўшчынская сельская бібліятэка " у рамках абласной акцыі "Кніга дорыць свята" аформлена выстава - настрой "Акварэльная паляна", на якой прадстаўлены малюнкі дзяцей - чытачоў і вучняў ДУК "Сянькоўшчынская ДШМ". Можна было не толькі натхніцца летнім настроем, але ж і адразу паспрабаваць сябе ў ролі мастака. Неад'емнай часткай для стварэння сюжэта былі кнігі і часопісы.
1 1
11 1
    31.05.2017 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшла гадзіна здароўя прысвечаная Сусветнаму Дню без тытуню, пад назвай "Курыць ці не курыць? Вось у чым пытанне". Бібліятэкар праінфармавала прысутных аб шкодзе курэння, пазнаёміла з літаратурай па дадзенай тэме, і раздала прысутным памяткі "Курыць - шкодна!"
2 2
    31.05.2017 г. Філіял “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” сумесна з Міжэвіцкім цэнтрам культуры, у рамках антытытунёвай акцыі “Беларусь супраць тытуню”, арганізавалі і правялі мерапрыемства “За жыццё без тытуню”. На мерапрыемстве прысутнічалі настаўнікі і вучні 2 – 4 класаў ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа”. Бібліятэкар Раіса Крывіцкая пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Курить – здоровью вредить”. Супрацоўнік цэнтра культуры Ала Галілеева правяла гутарку, а вучні Ліза Хекала, Ілья Бондар, Арцём Утлік, Дзіма Лабар, Даша Нагель, Каця Мышко прачыталі вершы аб шкодзе палення.
1 1
    31. 05. 2017 г. У філіяле “Мяльканавіцкая сельская бібліятэка” была арганізавана гадзіна інфармацыі “Не курить чтобы жить”. Бібліятэкар Святлана Гулевіч расказала прысутным аб шкодзе тытыню, аформіла плакаты “Хочеш жить – бросай курить”, “Кто курит табак – тот сам себе враг”, “Курить – себя губить” і іншыя. Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў антытытунёвай віктарыне.
1 1
    31.05.2017 г. Напярэдадні свята Міжнароднага дня абароны дзяцей у філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі вучні  2”В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Слоніма” на конкурсную праграму  “Пачытаем, пагуляем і герояў адгадаем” па творах Карнея Чукоўскага. Спачатку бібліятэкар Аксана Беркус расказала  пра жыццё і творчасць пісьменніка, вучонага, перекладчыка Мікалая Васільевіча Карнейчукова (сапраўднае імя пісьменніка), потым прапанавала  паслухаць урыўкі з твораў дзіцячага пісьменніка. Вучні дружна ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне, адгадвалі загадкі па казкам К.Чукоўскага. Дзеці актыўна выказвалі свае думкі пра герояў твораў пісьменніка, адказвалі на пытанні вядучай: “Якая ідэя ляжыць у аснове кожнай казкі?” і “Чаму іх вучаць казкі К.Чукоўскага?”.
1 1
11 1
    28.05.2017г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства пад назвай  “Чаму гэта небяспечна”, прысвечанае Сусветнаму дню без тытуню, які адзначаецца  31 мая. Дыялог атрымаўся карысны і пазнавальны. Дзеці атрымалі  адказы на актуальныя пытанні : як арганізаваць свой вольны  час, чаму карысна захоўваць рэжым дня, чаму, наогул, чалавеку цяжка пазбавіцца ад шкодных звычак. Бібліятэкар Маразан Н.Л. прапанавала дзецям  выпрацоўваць у сабе звычку да чытання і праз кнігі павышаць свой культурны ўзровень.
1
    27.05.17 г. У філіяле “Жыровіцкая сельская бібліятэка” прайшоў вясновы дзіцяча-юнацкі пленэр «Пейзаж роднай зямлі», арганізаваны бібліятэкай сумесна з ДУА «Жыровіцкая дзіцячая школа мастацтваў». У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы школы, а таксама ўсе жадаючыя – юныя аматары жывапісу. Дзеці  малявалі ў двары бібліятэкі з натуры пейзаж, яго элементы ў натуральных умовах і мелі магчымасць атрымаць “гарачыя” рэкамендацыі выкладчыкаў – Дзенісевіча А.П. і  Машко Т. М.  Пленэр дае магчымасць улавіць і паспець адлюстраваць пэўныя моманты ў стане прыроды, выхоўвае тонкасць густу, трэніруе памяць, выпрацоўвае навыкі аўтаматычнай фіксацыі прасторавых кампазіцый. Будзем спадзявацца, што юныя мастакі  выкарысталі гэтую магчымасць.

1 1
    22.05.2017.  У філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі вучні 1”А” класа ДУА СШ №3 на экскурсію “Падарожжа ў кніжкін дом”. Бібліятэкары прапанавалі гасцям віртуальнае падарожжа па бібліятэкам, расказалі аб прафесіі бібліятэкара і аб правілах паводзін ў бібліятэцы. Першакласнікі адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.
11 1 11
    20.05.2017 г.  У філіяле  “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшла гадзіна інфармацыі,  прысвечаная Сусветнаму дню памяці ахвяр СНІДу “Яны змагаліся”. Прысутныя пазнаёміліся з агульнымі звесткамі аб хваробе, даведаліся пра гісторыю яе ўзнікнення. Вядучы пазнаёміў прысутных з эпідсітуацыяй па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама расказаў пра вядомых людзей Свету якія памерлі ад СНІДу.
1 1 1
    18.05.2017 г. У чытальнай зале Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я.Коласа адбылася сустрэча навучэнцаў слонімскага палітэхнічнага ліцэя са святарамі Навагрудскай епархіі – благачынным Слонімскага  царкоўнага округа пратаіерэем Вадзімам Пятліцкім і святаром айцом Іаанам. Падчас гутаркі ўдзельнікі мерапрыемства задавалі пытанні святарам, якія цікавяць сучасную моладзь. Для ўсіх прысутных была арганізавана кніжная выстава “В мире духовного единства”.
1 1
1 1
    18.05.2017.  У філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі вучні 1”Б” класа ДУА СШ№3 на літаратурны ранішнік  “Па слядах казачных герояў”. Вучні прынялі ўдзел у конкурснай праграме, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, паглядзелі кніжнае дэвіле. Бібліятэкары прапанавалі электронную прэзентацыю “Библиотека, книжка, я – вместе верные друзья”.
1 1

1 1

1 1


    18.05.2017 г. У філіяле  "Гарадская дзіцячая бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчай гасцеўні "Краяведайкі", прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння паэта слонімскай зямлі Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско). Для вучняў 8-х класаў ДУА “Гімназія №1 г. Слоніма” была прадстаўлена прэзентацыя пра жыццё  і творчасць паэта. На мерапрыемства былі запрошаны члены Слонімскага літаратурнага аб'яднання імя Анатоля Іверса. Са сваімі ўспамінамі пра Анатоля Іверса  перад прысутнымі выступіла кіраўнік аб'яднання Ірына Войтка.  Вершы паэта прачытала Тамара Пецеліна, таксама выканала песню,  якую яна прысвяціла Анатолю Іверсу. Яшчэ адзін госць сустрэчы, мастак і паэт Пётр Федаравіч Бурсевіч, падзяліўся ўспамінамі пра свайго сябра  А. Іверса і прачытаў уступ да паэмы, якую  яму прысвяціў.  Напрыканцы мерапрыемства Ірына Антонаўна прапанавала ўсім берагчы  родную мову і цікавіцца творчасцю сваіх землякоў.


1 1
1 1
    15.05.2017 г. У музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа прайшло мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Анатоля Іверса. Мультымедыйнае падарожжа па жыцці і творчасці юбіляра дапамагло ўзгадаць старонкі біяграфіі, працы і паэтычнай дзейнасці Івана Дарафеевіча Міско, адчуць складанасць жыццёвых нягод і выпрабаванняў, якія перажыў знакаміты сын слонімскай зямлі. У ходзе  музычна-паэтычнага падарожжа вучні 9 класа СШ №2 чыталі вершы Анатоля Іверса. Сваімі ўспамінамі падзяліліся  слонімскі краязнавец, гісторык і журналіст Сяргей Чыгрын, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, паэтэса і вучаніца Анатоля Іверса Таццяна Трафімчык, чытачка бібліятэкі Алена Юшкевіч. Верш пра родную мову прачытала слонімкая паэтэса Марыя Дмухоўская. Музычныя віншаванні прагучалі ў выкананні вакальнай групы “Сузор’е”,  мастацкі кіраўнік Дар’я Мелкумян. Наведвальнікі  пазнаёміліся з выставай кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў  пра  славутага зямляка Слонімшчыны.
1 1
1 1
1 1
1 1

    14.05 2017г. У рамках праекта “Жывое слова мудрасці духоўнай” філіялам
“Жыровіцкая сельская бібліятэка” для чытачоў арганізавана наведванне мемарыяльнага комплексу “Крэпасць-герой Брэст” у г. Брэсце і Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея ім. А.В. Суворава, манастыра  ў г. Кобрыне.  Для ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны:  насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра манах Іаан (у жыцці Алег Андрэевіч Бембель – філосаф, музыкант і паэт – псеўданім Зніч) –  сын славутага скульптара Андрэя Бембеля, аднаго з аўтараў мемарыяла Брэсцкай крэпасці, бібліятэкар ЖДАТК - Алёна Чабаеўская, бібліятэкар філіяла “Навасёлкаўская сельская  бібліятэка” Ірына Ліхачова, дзеці  і іх бацькі.
Яркім і незабыўным  момантам  праграмы было наведванне  Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора, размешчанага на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса “Крэпасць-герой Брэст”. Белымі сценамі і залатымі купаламі храм ззяе ў самым цэнтры цытадэлі. Свята-Мікалаеўскі гарнізонны храм – сэрца Брэсцкай крэпасці. Цёпла і гасцінна нашу групу сустрэў настаяцель сабора –  іерэй Віталь Хоновец, які правёў экскурсію па храме, распавёў пра легендарную гісторыю гарнізоннай царквы, якая няпроста шэдэўр архітэктуры, а помнік гісторыі беларускага народа, сведка стойкасці і патрыятызму нашых воінаў. Гэта храм, які перажыў дзве вайны, разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны, толькі ў 1994 годзе вернуты Праваслаўнай Царкве. Для ўдзельнікаў мерапрыемства настаяцелем храма было арганізавана наведванне бібліятэкі сабора (створанай протаіерэем Ігарам Умцом). У дар Жыровіцкай СБ, Навасёлкаўскай СБ, бібліятэцы ЖДАТК, а таксама ўсім удзельнікам настаяцель падарыў кнігі і запрасіў на трапезу.
1 1
1 1 11 1
    14.05.2017г. Пазнавальная гадзіна "Эти символы страны все ребята знать должны" прайшла ў філіяле "Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка". Народаў і краін у свеце шмат. Кожная краіна, кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычкамі, выглядам. Кожны народ і краіна маюць таксама свае адметныя знакі - гэта герб, сцяг і гімн. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сцягаў і гербаў. Адказалі на пытанні віктарыны "Сімволіка Беларусі".

    10.05.2017г.  У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Помнім болі і страты свае…”. Мерапрыемства, на якое былі запрошаны вучні і настаўнікі Азярніцкай сярэдняй школы, работнікі Драпаўскага ЦНК, мясцовыя жыхары, было прысвечана 72-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне . Дзеці пранікнёна гаварылі пра тое, як цяжка дасталася нашаму народу  Перамога. Кадры ваеннай кінахронікі дапамаглі прысутным адчуць тую вялікую радасць, з якой людзі ў маі 1945 года сустрэлі звестку аб заканчэнні вайны.
1 11 1
    9.05.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя. Я.Коласа да 72-годдзя Вялікай Перамогі падрыхтавана кніжная выстава "У кніжнай памяці імгненні вайны". Галоўны бібліятэкар Алена Русак  пазнаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з матэрыяламі выставы. Асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя пра падзеі тых гадоў на слонімскай зямлі.
1
    8.05. 2017 г.  Ля помніка ахвярам фашызму у вёсцы Акунінава прайшоў мітынг, прыўрочаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Са словамі ўдзячнасці і віншавання да ветэранаў, моладзі звярнуўся старшыня Новадзявяткавіцкага сельскага Савета А.Б. Канявега. Бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка”  А. Канановіч расказала аб жудасных падзеях, што выпалі на долю жыхароў навакольных вёсак у час вайны. Вучні Партызанаўскай школы віталі прысутных паэтычнай кампазіцыяй.
1 1 1
    06.05 2017 і 10.05.2017г. да 72-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Слонімскай раённай бібліятэкі імя. Я. Коласа Алена Міско для навучэнцаў 6, 10 і 11 класаў правяла інфармацыйна-патрыятычныя ўрокі па тэме «Сіла мастацтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны». З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі навучэнцы пазнаёміліся з летапісам Вялікай Айчыннай вайны вачыма мастакоў, скульптараў, кампазітараў, кінематографаў. У ходзе ўрока гучала музычная эмблема Вялікай Айчыннай вайны «Свяшчэнная вайна», песня слонімскага пісьменніка С. Новік-Пеюна «Зорачкі». Навучэнцы праслухалі верш Г. Рублёва «Помнік», прысвечаны мемарыялу Я. Вучэціча «Савецкаму воіну-вызваліцелю» у Трэптаў-парку ў Берліне. Была арганізавана выстава кніг «Я чытаю кнігі аб вайне і памятаю подзвіг бацькоў і дзядоў».
1 11 11 1
    5.05. 2017 г. У філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні серыі кніг аб вайне "З сузор'я юных героеў". На сустрэчу прыйшлі самыя юныя чытачы - першакласнікі. Пасля прагляду прэзентацыі "Дзеці вайны" удзельнікі расказвалі пра сваё цяпер шчаслівае сонечнае дзяцінства. Разам прачыталі творы з кнігі В. Кудлачова "Вайна вачыма дзіцяці" і "Юныя героі Вялікай Айчыннай". Гутарылі аб павазе да ветэранаў і ўшанаванні герояў вайны ля помніка. Каб памятаць – трэба ведаць. І лепшай крыніцай гэтых ведаў з'яўляюцца кнігі.
1 11 1
    4.05.2017 г. У філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка” прайшла выстава старадаўняй духоўнай кнігі “Духовных книг - божественная мудрость”, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Прадставілі выставу настаяцель храма Мікалая аг. Новадзявяткавічы айцец Віталь і сакратар выдавецкага савета Навагрудскай епархіі Генадзь Логін. Усе ўдзельнікі маглі дакрануцца і паглядзець фаліянты, што захаваліся да нашых дзён. 
1 1 1
    03.05.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла акцыя да Дня Перамогі  «Прочитай книгу о войне». Была арганізавана выстава пад назвай “У кніжнай памяці — імгненні вайны”. На працягу дня бібліятэкар Алена Царык  прапаноўвала чытачам бібліятэкі прачытаць адну з кніг, якія знаходзіліся на выставе. Акцыя прайшла паспяхова. Шмат чытачоў зацікавіліся кнігамі дадзенай тэматыкі.
1 1
    30.04.2017г. У філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшло свята, прысвечанае Дню святых жон-міраносіц “Чудо Воскресенья”. У дні святкавання светлай Пасхі дзеці падрыхтавалі вершы і песні, каб падзяліцца вялікай радасцю з усімі, хто прыйшоў у гэты дзень у бібліятэку. Пастаноўкай казкі “ Гуси-лебеди” дзеці паказалі, як важна быць добрымі, паслухмянымі і міласэрнымі.  На мерапрыемстве прысутнічаў святар царквы свяціцеля Мікалая іерэй Леанід Сенчанка, які павіншаваў прысутных жанчын і дзяўчынак з праваслаўным жаночым днём і падараваў кожнай кветачку  чырвонай гваздзікі. Не засталіся без падарункаў і госці, і ўдзельнікі свята, якое прадоўжылася за салодкім сталом.

    26.04.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адбылося адкрыццё фотавыставы Леаніда Русака “Горькая память Чернобыля”. 31 год назад адбылася страшэнная трагедыя і менавіта 31 фотаздымак быў прадстаўлены да ўвагі ўсіх прысутных. Бібліятэкар Алена Царык расказала пра трагедыю на Чарнобальскай АС, а Леанід Русак распавёў менавіта пра фотаздымкі, якія ён сам зрабіў у чарнобыльскай зоне. Падчас мерапрыемства гучалі ўласныя вершы М. Дмухоўскай, А. Мурынай. У бібліятэцы выстава працягне дзейнічаць да 7 мая. Дапамогу ў раздрукоўцы фотаздымкаў аказаў Уладзімір Янушэвіч.


    24.04.2017 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа ўвазе чытачоў было прапанавана відэамерапрыемства “Літаратурныя шэдэўры на экранах”. Чытачы даведаліся аб цікавых фактах з гісторыі стварэння кнігі В. Быкава “Альпійская балада” і яе экранізацыі, акунуліся ў чароўны свет кіно, выступілі крытыкамі,  ацанілі, наколькі экранізацыя далёкая ад зместу кнігі ці, наадварот, падобна яму.

    21.04.2017 г.  Філіял "Міжэвіцкая сельская бібліятэка" прыняў удзел у абласной акцыі "Чытаем разам" творы Францыска Скарыны і прысвечаныя яму. Прысутныя пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця Францыска Скарыны і праслухалі ўрывак з прадмовы Скарыны “Юдыф” у выкананні старшыні сельскага выканаўчага камітэта Жыткевіч Таісіі Андрэеўны.
    18.04.2017. Слонімская раённая бібліятэка ім. Я. Коласа прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам” творы Францыска  Скарыны і прысвечаныя яму. Мерапрыемства прайшло ў Цэнтральнай раённай аптэцы № 61. Бібліятэкар Алена Царык і галоўны бібліёграф Ганна Ляшэвіч пазнаёмілі ўдзельнікаў акцыі з жыццём і творчасцю Ф. Скарыны. Прысутныя чыталі творы, прысвечаныя вядомаму дзеячу беларускай культуры.

    16.04.2017 г. У філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне клуба “Беларускія народныя традыцыі, фальклор”. Гадзіна фальклору “Свята Вялічка з чырвоным яечкам” прысвечана святкаванню  Вялікадня. На мерапрыемства былі запрошаны загадчык філіяла “Востраўскі сельскі клуб” В. Лаўрутыч і чытачы бібліятэкі. Бібліятэкар расказала як у нашай мясцовасці раней рыхтаваліся да свята і як святкавалі, якія існавалі традыцыі. Чытачы прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, чыталі прыказкі, адгадвалі загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі пра Вялікдзень.

    13.04.2017г. У філіяле “Гарадская бібліятэка №4”праведзена акцыя “Чытаем разам” творы Францыска Скарыны і прысвечаныя яму. У акцыі прымалі ўдзел вучні 8 “Б” і 5 “А” класаў сярэдняй школы №9. Прысутныя пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця Францыска Скарыны і праслухалі ўрывак з прадмовы Скарыны “Юдыф” у выкананні Гіляковай Надзеі Міхайлаўны, ветэрана педагагічнай працы, майстара народнага мастацтва ў галіне інкрустацыі саломкай.

    13.04.2017г. Чытачы філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” прынялі ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам” творы Францыска Скарыны  і творы аб ім, прымеркаванай да 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання. Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Ф. Скарыны. Л.М. Бабаш і І.Д. Крыштопчык прачыталі баладу Янкі Сіпакова “Першае падарожжа”, вучні школы чыталі ўрыўкі з кнігі А. Клышкі “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”.
    13.04.2017. Філіял «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы» прыняў удел у абласной акцыі «Чытаем разам» творы Ф. Скарыны і прысвечаныя яму. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік па справаводству Васілевіцкага сельвыканкама Сасноўская Наталля Анатольеўна  і актыўныя чытачы бібліятэкі. Удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра беларускага першадрукара, выдаўца, перакладчыка Бібліі на родную мову, пісьменніка,  філосафа- гуманіста, тэолага, вучонага, лекара, батаніка, грамадскага дзеяча і прадпрымальніка.

    8.04.2017г. Бібліятэкар філіяла “Гарадская бібліятэка №2” Ларыса Палуносік  сумесна з вучнямі 8”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3” і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аленай Хілько падрыхтавалі літаратурны марафон па жыцці і творчасці Я.Купалы і Я.Коласа пад назвай “Гордасць і слава беларускай літаратуры” для вучняў 5-х і 8-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №3”. Настаўніца Алена Хілько  паказала прэзентацыю па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, дзеці  чыталі вершы класікаў, разгадвалі крыжаванку.   

    8.04.2017г. У філіяле “Жыровіцкая сельская бібліятэка”  быў арганізаваны кірмаш творчых ідэй “Пасхальный сувенир”. Кірмаш даў  магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй стварэння цудоўных падарункаў для сваіх родных і блізкіх да свята Вялікдня і  натхніць іншых рэалізаваць гэтую ідэю. У межах мерапрыемства была арганізавана  прэзентацыя , на якой былі прадстаўлены індывідуальныя і калектыўныя вырабы, прысвечаныя Вялікдню і выкананыя ў розных відах і тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вялікодны кролік, кураняты і качкі,  яйкі з фетра, з нітак, пенапласта ў тэхніцы “декупаж”, якімі можна будзе  ўпрыгожыць святочны стол. Дзеткам напэўна спадабаецца майстраваць такія яечкі ў падарунак бабулям і дзядулям, бо працэс іх стварэння досыць лёгкі, цікавы і вельмі творчы! На кірмашы  таксама можна было сустрэць і больш складаныя творы –   вітражы, жывапісныя карціны, малюнкі, святочныя паштоўкі , мыла і свечы ручной працы. Мерапрымства арганізавана з мэтай прадстаўлення і папулярызацыі выніку творчай дзейнасці, распаўсюджванне эфектыўнага мастацкага вопыту ў практыку. У ім прымалі  ўдзел калектыў ЖДШМ  ( настаўнікі: Багародчанка А.М., Дзянісевіч А.П., Машко Т.М.), Васкрэсная школа МІНДС  (кіраўнік Сняжко М.), майстар Жана Канановіч.

    7.04.2017 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшло мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню здароўя. Бібліятэкар запрасіла ў бібліятэку вяскоўцаў, старшыню Дзеравянчыцкага сельвыканкама  С. А. Бязносіка, загадчыка ФАПам  А. І. Жабрыкава і акушэрку  М. М. Ганчарык. Усе з цікавасцю абмяркоўвалі не толькі тэму сустрэчы “Народная медыцына на кніжных старонках”, а таксама ўдзельнічалі ў размове пра шырока распаўсюджаныя захворванні – гіпертанію і цукровы дыябет. Ад медыцынскіх работнікаў вяскоўцы атрымалі мноства карысных саветаў аб тым, як зберагчы сваё здароўе. Для вяскоўцаў была падрыхтавана выстава “Усё аб народнай медыцыне”.

    6.04.2017 г. У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Партызанаўка” адбылася сустрэча чытачоў са старажытнай праваслаўнай кнігай, прысвечаная да 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання. Дзеці і дарослыя мелі магчымасць разглядзець кнігі, дакрануцца да сапраўдных святынь сваімі рукамі. Арганізавалі выставу благачынны царквей Слонімскага раёна протаіерэй Вадзім Пятліцкі і сакратар выдавецкага савета Навагрудскай епархіі протаіерэй Генадзь Логін.

    6. 04. 2017. Да 135-годдзя з дня нараджэння  класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа – супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” правялі  для выхаванцаў ДУА ”Яслі-сад №16” гадзіну знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў пад назвай “Пад небам Я.Купалы і Я.Коласа”. У кожнага народа ёсць пісьменнікі, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніжак прыходзяць у наша жыццё  гэтыя імёны – Якуб Колас і Янка Купала. Гучныя чытанні дапоўнілі дзецям прадстаўленне аб знакамітых беларускіх песнярах. Прачыталі ўслых разам з дзецьмі вядомыя дзіцячыя вершы. Узгадалі вершы, на якія напісаны песні і якія пяе наш народ. 

    5.04.2017г.  У госці па ўсмешку на гумарыну “Смехаханькі” у філіял “Гарадская бібліятэка №1” завіталі члены клуба “Сустрэча”. На працягу 2-х гадзін у чытальнай зале бібліятэкі не змаўкалі жарты і смех. Госці прынялі ўдзел у шматлікіх забаўляльных конкурсах, спявалі частушкі і выконвалі жартоўныя вершы. Выстава “Пасмяемся разам” пазнаёміла ўдзельнікаў з гумарыстычнымі і сатырычнымі творамі беларускіх і замежных пісьменнікаў.

    05.04.17 г. У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа для вучняў 11 класа СШ№2 прайшоў трэнінг  «Здоровый образ жизни - путь к долголетию», прысвечаны Міжнароднаму дню здароўя. Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі асноўныя складаемыя здаровага ладу жыцця. Мультымедыйная прэзентацыя дапамагла вучням асэнсаваць пытанні рацыянальнага харчавання, важнасць рухацельнай актыўнасці. Вучні пазнаёміліся з метадамі кіравання стрэсу, абмеркавалі негатыўны ўплыў шкодных звычак на арганізм дзяцей і падлеткаў.

    4.04.2017г.  У філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі дзеці з дзіцячага сада №16 на бібліятэчны урок  “Даведачныя выданні для дзяцей дашкольнага ўзросту”. Бібліятэкары пазнаёмілі будучых вучняў з даведачнай літаратурай. На ўсе пытанні, якія паступілі ад дзяцей, разам з бібліятэкарамі паступова нашлі адказ ў кнігах, якія былі прадстаўлены на адкрытым праглядзе літаратуры ў бібліятэцы.

    4.04.2017 г. У філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” завіталі выхаванцы старэйшай групы Васілевіцкага дзіцячага сада на экскурсію “Дом, дзе жывуць кнігі”. Бібліятэкар пазнаёміла іх з   бібліятэкай, расказала дзецям аб правілах карыстання і паводзін у бібліятэцы. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Класікі сусветнай літаратуры”, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Я.Коласа і Я.Купалы,  акунуліся ў чароўны свет кніг, мелі магчымасць  пагартаць  розныя прыгожыя кніжкі. 

    3.04.2017 г. У філіял “Гарадская бібліятэка №2” завіталі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада №16 на экскурсію “Первый раз в библиотеку”. Бібліятэкары Ларыса Палуносік і Аксана Беркус правялі экскурсію, пазнаёмілі іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай), расказалі дзецям аб правілах карыстання і паводзін у бібліятэцы. Падчас экскурсіі дзеці акунуліся ў чароўны свет кніг, дзе жывуць  розныя прыгожыя кніжкі: самыя маленькія  і самыя вялікія па фармату, кніжкі-цацкі, казачныя музычныя і іншыя, пагулялі ў віктарыну пра кнігу, герояў казак.

    2.04.2017г.  Чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Лесавічок" прайшло ў філіяле "Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка" і было прымеркавана да Дня птушак. На экалагічным уроку "Крылатыя суседзі" удзельнікі пазнаёміліся з рознымі відамі птушак, цікавымі фактамі з іх жыцця і паводзін, даведаліся пра значэнне птушак у прыродзе і жыцці чалавека. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні займальнай віктарыны "Что за птица? Угадай!"

    1.04.2017 г. У філіяле  “Жыровіцкая сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Подарим дом птицам”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня птушак.  Мэта  акцыі – фарміраванне экалагічнай культуры, выхаванне беражлівых адносін да прыроды, арыентацыя экалагічнай адукацыі на рашэнне практычных задач па паляпшэнню якасці навакольнага асяроддзя. Удзельнікі  акцыі, дзеці і іх бацькі, старанна ўпрыгожвалі шпакоўню. Будзем спадзявацца, што сагрэтая цяплом рук і дзіцячых сэрцаў шпакоўня сустрэне  сваіх пявучых навасёлаў!

    1.04.2017 г. У Міжнародны дзень гумару ў філіяле “Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка” прайшла хвілінка гумару “Насмеши друзей”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі сатырычнага жанру, чыталі і слухалі гумарыстычныя вершы, смяшынкі, анекдоты.

Жыровіцы Жыровіцы

   

 

АРХІЎ НАВІН

Copyright ©ГУК "Слонимская районная библиотека им. Я. Коласа" 2017.
Все права защищены.